Даныя аб нявыкананых плацяжах стануць даступныя на Адзіным партале электронных паслуг — указ
18 лістапада, Позірк. Указ аб “удасканаленні безнаяўных разлікаў” падпісаў 18 лістапада Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.
Дакумент, як заяўляецца, дазволіць атрымліваць звесткі аб нявыкананых плацяжах праз Адзіны партал электронных паслуг.
Гаворка ідзе, у прыватнасці, пра плацяжы ў бюджэт. Напрыклад, калі плацельшчык даручыў банку пералічыць падатак, ён зможа праверыць у асабістым кабінеце, ці праведзена транзакцыя. Цяпер для атрымання такой інфармацыі неабходна звяртацца ў банк.
Прэс-служба аўтара ўказа падкрэслівае, што атрыманне звестак на адзіным партале будзе бясплатным. Пры гэтым “прадугледжаная магчымасць атрымання за ўзнагароджанне засведчанага электроннага дакумента пры неабходнасці яго прад’яўлення па месцы патрабавання”, гаворыцца ў паведамленні.
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ дзевяці банкаў новаўвядзенні пры працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваІнстытуты сацыялогіі і філасофіі НАН будуць аб'яднаныяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства



