Мінск 17:02

Былы галоўбух прыгавораная ў Магілёве да сямі гадоў зняволення за крадзеж 268 тыс. рублёў

Фота: pixabay.com

18 лістапада, Позірк. Да сямі гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму прысуджаная 43-гадовая жыхарка Магілёва, паведамляе Следчы камітэт.

Паводле звестак ведамства, на працягу трох гадоў жанчына перавяла з рахунку прадпрыемства на свой рахунак 268,2 тыс. рублёў, частку грошай яна выдаткавала ў анлайн-казіно.

Са студзеня 2023 па снежань 2025 года жанчына займала пасаду галоўнага бухгалтара і афармляла пераводы на свой рахунак як выплату зарплаты, адпускных, матэрыяльнай дапамогі або выдачу грошай на гаспадарчыя патрэбы прадпрыемства.

У паведамленні гаворыцца, што падчас расследавання справы ў фігуранткі ўстаноўленая “паталагічная схільнасць да азартных гульняў”.

Жанчына прызнаная вінаватай паводле ч. 4 арт. 210 КК (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры). Яна таксама аштрафаваная на 100 базавых велічынь (4.500 рублёў). Суд абавязаў яе цалкам пакрыць шкоду.

Падзяліцца: