Мінск 10:12

За дзесяць месяцаў сельгасвытворчасць вырасла на 5,7%

18 лістапада, Позірк. Вытворчасць прадукцыі ў гаспадарках усіх катэгорый (сельгасарганізацый, фермерскіх, насельніцтва) у студзені — кастрычніку 2026 года ў бягучых цэнах склала 39,1 млрд рублёў — у супастаўных цэнах на 5,7% больш, чым за аналагічны перыяд 2025-га, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

У студзені вытворчасць у бягучых цэнах склала 1 млрд 935,5 млн рублёў (+3,5%), студзені — лютым — 3 млрд 631,2 млн (+2,6%), студзені — сакавіку — 5 млрд 546,1 млн (+2,6%), студзені — красавіку — 7,6 млрд (+2,9%), студзені — траўні — 10,5 млрд (+4,3%), студзені — чэрвені — 13,6 млрд (+4,7%), студзені — ліпені — 18,8 млрд (+12,9%), студзені — жніўні — 25,5 млрд (+6,5%), студзені — верасні — 32,4 млрд (+4,6%).

У сельгасарганізацыях выраблена жывёлы і птушкі (у жывой вазе) 1 млн 547 тыс. тон (+4,8% да аналагічнага перыяду 2025-га), малака — 7 млн 742,5 тыс. т (+2,9%), яек — 2 млрд 899 млн шт. (+2,4%).

Пагалоўе буйной рагатай жывёлы (БРЖ; каровы, быкі і інш.) на 1 кастрычніка знізілася ў гадавым вымярэнні на 134,8 тыс. галоў (-3,4%), птушкі — на 229,7 тыс. (-0,5%); свіней павялічылася на 101,3 тыс. (+5,1%).

Пагалоўе БРЖ на канец 2025-га складала 3.900.272 — на 3% менш, чым было годам раней (4.020.428).

Згодна з аналізам “Позірку”, зніжэнне пагалоўя БРЖ адзначаецца з пачатку 2019 года, калі ў краіне налічвалася 4 млн 336,7 тыс. галоў. На пачатак 2020 года іх было 4 млн 290,8 тыс., 2021-га — 4 млн 287,7 тыс., 2022-га — 4 млн 232,4 тыс., 2023-га — 4 млн 209,3 тыс., 2024-га — 4 млн 197,1 тыс., 2025-га — 4 млн 97,9 тыс.

Аляксандр Лукашэнка быў абраны прэзідэнтам у ліпені 1994 года. На пачатак 1995-га пагалоўе БРЖ у краіне складала 5 млн 403,3 тыс. Такім чынам, за гады яго кіравання пагалоўе зменшылася больш чым на чвэрць (-29,1%).

У 2025 годзе сельгасвытворчасць павялічылася на 0,2% (годам раней было +3,4%). 

Падзяліцца: