Мінск 20:23

З 18 лістапада зніжаюцца цэны на скупку ў фізасоб каштоўных металаў

17 лістапада, Позірк. Новыя цэны на каштоўныя металы ў выглядзе вырабаў і лому, якія скупляюцца ў фізічных асоб, устаноўленыя пастановай Міністэрства фінансаў ад 13 кастрычніка № 64, якая пачынае дзенічаць 18 лістапада.

Згодна з дакументам, апублікаваным у інфармацыйнай сістэме “Эталон online”, цэны на золата ў выглядзе вырабаў і лому за 1 грам зніжаныя на 6% і складуць: для 375-й пробы — 132,08 рубля (цяперашняя цана — 140,46 рубля), 500-й — 176,10 (187,28), 583-й і 585-й — 206,04 (219,12), 750-й — 264,15 (280,92), 900-й — 316,98 (337,10), 916-й — 322,62 (343,10), 950-й — 334,59 (355,83), 958-й — 337,41 (358,83).

Плаціна 950-й пробы, якая прымаецца ў насельніцтва, згубіць у цане 14,8%, патаннеўшы са 145,80 да 124,22 рубля.

Кошт срэбных вырабаў і лому 750-й пробы знізіцца з 4,10 да 3,41 рубля (-0,69 рубля; -16,8%), 800-й — з 4,37 да 3,63 (-0,74; -16,9%), 875-й — з 4,78 да 3,97 (-0,81; -16,9%), 916-й — з 5,00 да 4,16 (-0,56; -16,8%), 925-й — з 5,05 да 4,20 (-0,85; -16,8%), 960-й — з 5,24 да 4,36 (-0,88; -16,8%).

Цана 1 грама зубных пратэзаў і іх элементаў з утрыманнем золата 900/750-й пробы знізіцца з 331,48 да 311,70 рубля (-19,78 рубля; -6%). Пры гэтым цана элементаў здымных зубных пратэзаў са сплаву золата 750-й пробы з плацінай і срэбрам зменіцца з 295,17 да 276,28 рубля (-18,89; -6,4%), дэталяў зубных пратэзаў са срэбна-паладыевага сплаву — з 23,91 да 19,83 рубля (-4,08; -17,1%).

Папярэдні раз Мінфін абнаўляў цэны на скупку каштоўных металаў 20 кастрычніка, тады іх кошт таксама быў зніжаны — пасля таго, як у верасні значна павялічыўся. 

Падзяліцца: