Пункты пропуску Кузніца і Баброўнікі за год пасля адкрыцця перасеклі больш за 1,3 млн разоў — Памежная ахова Польшчы

17 лістапада, Позірк. У пунктах пропуску Кузніца (з беларускага боку — Брузгі) і Баброўнікі (Бераставіца) за год пасля аднаўлення іх працы зафіксавана “каля 1 млн 343 тыс.” перасячэнняў мяжы, паведаміла Падляскае аддзяленне Памежнай аховы Польшчы.
З 17 лістапада 2025 года да 16 лістапада 2026-га польскія памежнікі аформілі ўезд у краіну каля 690 тыс. чалавек, выезд — амаль 653 тыс.
За гэты перыяд праз абодва пункты пропуску ў Польшчу ўехала каля 240 тыс. транспартных сродкаў (легкавых аўтамабіляў, аўтобусаў і грузавікоў), выехала — каля 249 тыс.
У сярэднім за суткі мяжу ў абодвух кірунках праз Кузніцу перасякала 1.863 чалавекі, праз Баброўнікі — 1.817.
Прынамсі 550 замежнікам за год было адмоўлена ва ўездзе ў Польшчу праз гэтыя пункты пропуску — праз “неадпаведнасць умовам уезду і знаходжання” ў краіне.
У Баброўніках дазволены рух легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў, а таксама грузавога транспарту, зарэгістраванага ў краінах Еўрасаюза, Еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю, Еўрапейскай эканамічнай прасторы і Швейцарыі.
Праз Кузніцу ажыццяўляецца толькі пасажырскі рух, за выключэннем аўтобусаў.
Польшча закрыла пункт пропуску Баброўнікі ў лютым 2023 года пасля вынясення выраку актывісту неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі, журналісту Анджэю Пачобуту (восем гадоў пазбаўлення волі). Пункт пропуску Кузніца быў закрыты ў лістападзе 2021 года на фоне міграцыйнага крызісу.
Памежныя пераходы аднавілі працу 17 лістапада 2025 года. Пачобут быў вызвалены і перададзены Польшчы ў рамках “шпіёнскага абмену” сёлета 28 красавіка.
Што да міграцыйнага крызісу, то, згодна з праведзеным “Позіркам” аналізам статыстычных даных польскай памежнай службы, за студзень — кастрычнік 2026 года зафіксавана 482 спробы нелегальнага пранікнення мігрантаў з тэрыторыі Беларусі — у 59 разоў менш, чым за аналагічны перыяд 2025-га (28.435). У кастрычніку такіх спробаў было 8 — супраць 2.025 годам раней (розніца ў 253 разы).
На мяжы Польшчы з Беларуссю дзейнічаюць таксама памежныя пераходы Цярэспаль (Брэст) і Кукурыкі (Казловічы), аднак з польскага боку яны адносяцца да Надбужанскага аддзялення Памежнай аховы.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларусы зноў сярод замежнікаў, высланых з Грузіі за апошнія дні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаМігранты больш за 500 разоў з пачатку лістапада спрабавалі трапіць праз Беларусь у ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 22 грамадзяніны Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14–16 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў запасы прампрадукцыі на складах выраслі больш чым удвая (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



