Мінск 21:00

Лабавое ДТЗ у Гомельскім раёне — адзін чалавек загінуў, двое дастаўленыя ў бальніцу

Фота: УУС Гомельскага аблвыканкама

16 лістапада, Позірк. Пра гібель 64-гадовага кіроўцы ў выніку дарожна-транспартнага здарэння ў Гомельскім раёне паведаміла УУС мясцовага аблвыканкама.

Аварыя здарылася 16 лістапада каля 17:50 на 286-м кіламетры аўтадарогі М5 Мінск — Гомель.

Адзначаецца, што 64-гадовы кіроўца аўтамабіля Toyota Avensis, які рухаўся па сустрэчнай паласе, здзейсніў лабавое сутыкненне з аўтамабілем BYD пад кіраваннем 36-гадовага мужчыны, які ехаў з боку Гомеля.

Кіроўца Toyota ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння.

Другі кіроўца і яго 38-гадовая пасажырка дастаўленыя ў бальніцу для аказання медыцынскай дапамогі.

Паведамляецца, што на месцы аварыі працуюць супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі і следча-аператыўная група. Прычыны і абставіны ДТЗ высвятляюцца.

Падзяліцца: