Ляснічы з Магілёва арганізаваў незаконную высечку — суд прыгаварыў яго да 4 гадоў зняволення

17 лістапада, Позірк. Ляснічы аднаго з лясніцтваў Магілёўскага лясгаса асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі паводле ч. 3 арт. 426 (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў), ч. 2 арт. 277 (незаконная высечка лесу) і ч. 1 арт. 210 (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі) Крымінальнага кодэксу, паведамляе прэс-службы Следчага камітэта.
Суд прызначыў мужчыну ўзмоцнены рэжым адбыцця пакарання, аштрафаваў яго на 350 базавых велічынь (15.750 рублёў) і на 5 лет пазбавіў права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых функцый. Прыгавор набыў моц.
Згодна з інфармацыяй ведамства, 24-гадовы жыхар Магілёва са снежня 2024 года па лістапад 2025-га, займаючы пасаду ляснічага, “сістэматычна даваў падначаленым — вальшчыку лесу і лесаводу — незаконныя ўказанні на высечку дрэў”.
Адзначаецца, што яны працавалі ў Магілёве, а таксама ў Магілёўскім, Бялыніцкім і Шклоўскім раёнах без неабходных дазволаў дакументаў або па-за межамі адведзеных лесасек. У выніку было незаконна высечана 288 дрэў розных парод. Атрыманыя лесаматэрыялы ляснічы прадаваў фізічным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам.
У некаторых выпадках для перавозкі зваленых дрэў афармляліся фіктыўныя таварна-суправаджальныя дакументы.
“Атрыманыя ад продажу лесаматэрыялаў грошы мужчына траціў на асабістыя патрэбы, у тым ліку на прадукты харчавання, адзенне і гульнявыя стаўкі”, — заяўляе СК.
Акрамя таго, як сцвярджаецца, ён “арганізаваў унясенне недакладных звестак у нарад-акты на выкананне работ, якія фактычна не праводзіліся”. На падставе гэтых дакументаў супрацоўнікам лясніцтва было незаконна налічана больш за 9,9 тыс. рублёў.
У чэрвені 2025 года мужчына, паводле інфармацыі ведамства, скарыстаўся службовым становішчам, каб скрасці 190 літраў дызельнага паліва коштам 494 рублі, якое пасля прадаў.
Агульная шкода, нанесеная навакольнаму асяроддзю і дзяржаве, перавысіла 61 тыс. рублёў. Яна была цалкам кампенсаваная.
16 кастрычніка 2026 года “Позірк” паведамляў пра суд над бухгалтарам аднаго з лясніцтваў Клічаўскага раёна, якая шляхам унясення недакладных звестак пра аб’ёмы продажу дроў і лесаматэрыялаў схавала ад уліку 17,8 тыс. рублёў і прысабечыла іх.
6 жніўня “Позірк” паведамляў, што ў суд накіраваная справа дырэктара аднаго з лясгасаў Магілёўскай вобласці, які быў абвінавачаны ў атрыманні хабару, у тым ліку за ўтойванне факту незаконнай высечкі лесу.

- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларусы зноў сярод замежнікаў, высланых з Грузіі за апошнія дні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаМігранты больш за 500 разоў з пачатку лістапада спрабавалі трапіць праз Беларусь у ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 22 грамадзяніны Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14–16 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў запасы прампрадукцыі на складах выраслі больш чым удвая (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства


