Рэальныя наяўныя даходы насельніцтва за тры кварталы 2026 года выраслі на 8,2% — Белстат
18 лістапада, Позірк. Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені — верасні 2026 года выраслі на 8,2% да аналагічнага перыяду 2025-га, сведчаць звесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Месяцам раней гэты паказчык быў аналагічным.
У агульным аб’ёме грашовых даходаў аплата працы займае 66,6%, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя трансферты насельніцтву) — 22%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, — 6,8%, даходы ад уласнасці і іншыя даходы — 4,6%. За месяц долі не змяніліся.
У студзені рост складаў 7,5%, студзені — лютым — 7,2%, студзені — сакавіку — 7,6%, студзені — красавіку — 8%, студзені — траўні і студзені — чэрвені — 7,9%, студзені — ліпені — 8,1%.
У студзені 2025 года — 13,8%, студзені — лютым — 12,5%, студзені — сакавіку — 12%, студзені — красавіку — 10,8%, студзені — траўні — 10,5%, студзені — чэрвені — 10,2%, студзені — ліпені і студзені — жніўні — 10%, студзені — верасні — 10,2%, студзені — кастрычніку — 10%, студзені — лістападзе — 9,9%, паводле вынікаў 2025-га — 9,6%.
Паводле вынікаў 2024 года названыя даходы павялічыліся на 9,7%, 2023-га — на 6,3%, 2022-га — на 3,6%.
Як паведамляў “Позірк”, намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў у студзені 2026 года склаў 2.757,1 рубля, лютым — 2.743, сакавіку — 2.975,8, красавіку — 2.952,9, маі — 3.003,5, чэрвені — 3.104,1, ліпені — 3.172, жніўні — 3.135,9, верасні — 3.099,3.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — верасні Беларусь не паказала лідарства ў ЕАЭС ні па адным з сямі асноўных паказчыкаў эканомікіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
