Мінск 10:29

У студзені — кастрычніку грузаперавозкі выраслі на 2,8%

18 лістапада, Позірк. Аб’ём грузаперавозак у студзені — кастрычніку 2026 года вырас на 2,8% (тут і далей у гадавым вымярэнні), паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

У студзені 2026-га было зафіксавана зніжэнне аб’ёму грузаперавозак на 0,5%, студзені — лютым — на 0,9%, студзені — сакавіку — на 1,5%; у студзені — красавіку зафіксаваны рост на 0,2%, студзені — траўні — на 1,1%, студзені — чэрвені — на 1,5%, студзені — ліпені — на 1,9%, студзені — жніўні — на 2,7%, студзені — верасні — на 2,9%.

Раней паведамлялася, што тарыфы на перавозку грузаў усімі відамі транспарту ў кастрычніку выраслі на 0,2%, ад пачатку года — на 6,3%.

У 2025 годзе аб’ём грузаперавозак знізіўся на 2,6%: у студзені — на 1,6%, студзені — лютым і студзені — сакавіку — на 2,7%, студзені — красавіку — на 3%, студзені — траўні — на 3,4%, студзені — чэрвені — на 3,6%, студзені — ліпені — на 3,8%, студзені — жніўні — на 4%, студзені — верасні — на 3,8%, студзені — кастрычніку — на 3,1%, студзені — лістападзе — на 3%.

Грузаабарот транспарту змяншаўся ў Беларусі ў папярэднія гады: у 2019-м — на 5,8%, 2020-м — на 5,9%, 2021-м — на 3,6%, 2022-м — на 25,4%, 2023-м — на 17,7%; у 2024-м зафіксаваны рост на 1,5%.

Пасажыраабарот транспарту (вылічаецца шляхам памнажэння колькасці пасажыраў на адлегласць перавозак) за дзесяць месяцаў гэтага года вырас на 7,3% (у студзені — верасні і студзені — жніўні — на 7,6%, студзені — ліпені — на 7,3%, студзені — чэрвені — на 7,2%, студзені — траўні — на 7,8%, студзені — красавіку — на 8,3%, студзені — сакавіку — на 9,8%, студзені — лютым — на 11,1%, у студзені — на 7,1%; паводле вынікаў 2025-га — на 7,1%).

Пры гэтым за дзесяць месяцаў было перавезена на 0,6% менш пасажыраў, чым годам раней. 

Падзяліцца: