Майстар будаўнічых работ прыгавораны да абмежавання волі па справе аб гібелі 38-гадовага арматуршчыка
18 лістапада, Позірк. Суд Фрунзенскага раёна Мінска прыгаварыў майстра будаўнічых і мантажных работ да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу па справе аб гібелі рабочага.
Як паведамляе Вярхоўны суд, фігуранту справы таксама на працягу пяці гадоў забаронена займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў.
Мужчына прызнаны вінаватым у “парушэнні правілаў бяспекі будаўнічых работ, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека” (ч. 2 арт. 303 КК).
Паводле даных суда, майстар, які адказваў за бяспечную вытворчасць будаўнічых работ, дапусціў да страпоўкі апалубачных панэляў 38-гадовага арматуршчыка, у якога не было адпаведнага допуску, пасведчання стропальшчыка і неабходнага навучання па ахове працы.
Падчас працы адна з панэляў, якія знаходзіліся ў няўстойлівым становішчы ў металічнай касеце, перакулілася. Працоўнага заціснула паміж панэллю і касетай. Ён загінуў ад кампрэсійнай механічнай асфіксіі.
Адзначаецца, што абвінавачаны цалкам прызнаў віну і раскаяўся.
Прысуд можа быць абскарджаны.
Пра гібель мужчыны паведамлялася 13 красавіка. На наступны дзень была распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 306 КК (парушэнне правілаў аховы працы, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека). Паводле паведамлення ВС, абвінавачванне было перакваліфікаванае на артыкул, паводле якога максімальнае пакаранне больш жорсткае — 7 гадоў пазбаўлення волі супраць пяці гадоў паводле арт. 306 КК.
На вытворчасці ў 2025 годзе траўмавана 1.835 работнікаў, з іх са смяротным зыходам — 103, паведамляла раней Генпракуратура.
Аводле даных Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, у 2024 годзе на вытворчасці траўмавалася 1.849 чалавек (-1 да 2023-га). Колькасць загінулых на вытворчасці скарацілася са 117 да 105. Гэта быў гістарычны мінімум за ўсе гады існавання Беларусі, сцвярджала Мінпрацы.
Такім чынам, паказчык 2025 года стаў новым гістарычным мінімумам.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваІнстытуты сацыялогіі і філасофіі НАН будуць аб'яднаныяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа год у Беларусі скараціліся папуляцыі ласёў і казуль — прадстаўнік МінлясгасаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка



