Нікарагуа атрымала ў крэдыт яшчэ 100 адзінак беларускай тэхнікі
18 лістапада, Позірк. Улады Нікарагуа 17 лістапада атрымалі з Беларусі 100 адзінак будаўнічай тэхнікі і абсталявання для муніцыпалітэтаў і Міністэрства транспарту і інфраструктуры, паведаміла нікарагуанская радыёстанцыя Radio 580.
Паводле звестак радыёстанцыі, з улікам новай партыі МАЗ і “Амкадор” паставілі ў Нікарагуа 620 адзінак тэхнікі.
У першым квартале 2027 года Нікарагуа разлічвае атрымаць яшчэ 92 адзінкі. Тэхніку будуць выкарыстоўваць для рамонту і ўтрымання дарог, а таксама для ўборкі гарадоў, паведаміў міністр транспарту і інфраструктуры Оскар Махіка.
17 лістапада ў эфіры тэлеканала Canal 4 супрэзідэнт краіны Расарыё Мурыльё заявіла, што Нікарагуа замовіла больш за тысячу адзінак тэхнікі за кошт крэдытаў Банка развіцця Беларусі.
Як паведамляў “Позірк”, у красавіку 2025 года ўрад Беларусі зацвердзіў дадатковае пагадненне з Нікарагуа аб экспартных крэдытах на закупку беларускай тэхнікі. У Саўміне тады ўдакладнілі, што падчас візіту беларускай урадавай дэлегацыі ў Нікарагуа ў 2024 годзе бакі падпісалі кантракты на пастаўку больш як 700 адзінак тэхнікі.
11 лістапада МЗС Беларусі анансавала адкрыццё амбасады Нікарагуа ў канцы лістапада адначасова з правядзеннем у Мінску пятага пасяджэння Беларуска-Нікарагуанскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.
15 верасня ў віншаванні супрэзідэнтам гэтай краіны — сужэнцам Даніэлю Артэзе і Расарыё Мурыльё — з Днём Ннзалежнасці Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што падмурак двухбаковых адносін ствараюць “сяброўства і салідарнасць”.
Інстытут двоеўладдзя, які фактычны замацоўвае сямейны рэжым праўлення, дзейнічае ў Нікарагуа са студзеня 2025 года.
Краіна параўнальна бедная. Паводле статыстычнай базы міжнароднага гандлю ААН (UN Comtrade), у 2024 годзе ўзаемны тавараабарот Беларусі і Нікарагуа склаў усяго 1,85 млн долараў (беларускі экспарт — у асноўным транспарт, абсталяванне, угнаенні на 1,77 млн; нікарагуанскія пастаўкі — прадукты жывёльнага паходжання прыкладна на 80 тыс. долараў).
Нікарагуа традыцыйна падтрымлівае Беларусь і Расію на міжнародным узроўні, напрыклад, адпрэчваючы накіраваныя супраць іх рэзалюцыі Генасамблеі ААН. Шэраг экспертаў сцвярджае, што ўлады краіны фактычна гандлююць сваім палітычным голасам на міжнароднай арэне.
Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі ўстаноўленыя ў траўні 1994 года. Інтарэсы Мінска прадстаўляе амбасадар на Кубе (па сумяшчальніцтве).

- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ дзевяці банкаў новаўвядзенні пры працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваІнстытуты сацыялогіі і філасофіі НАН будуць аб'яднаныяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа год у Беларусі скараціліся папуляцыі ласёў і казуль — прадстаўнік МінлясгасаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка


