Жыхарка Гомеля знайшла ва ўспадкаванай кватэры стогадовы рэвальвер і патроны

19 лістапада, Позірк. Рэвальвер сістэмы Нагана ўзору 1895 года і патроны да яго знайшла жыхарка Гомеля ў кватэры, якая засталася ёй у спадчыну ад бабулі, паведаміла 19 лістапада прэс-служба Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.
Паводле інфармацыі ведамства, разбіраючы ў верасні 2026 года рэчы ў кватэры, жанчына знайшла схаваную нішу пад адной з секцый старой шафы. Менавіта ў ёй знаходзіліся рэвальвер і боепрыпасы. Адзначаецца, што зброя “часткова пакрылася іржой, але захавалася ў добрым стане”.
Новая гаспадыня кватэры паведаміла пра знаходку ў міліцыю, была праведзеная балістычная экспертыза. Эксперт высветліў, што рэвальвер выраблены ў 1924 годзе, належыць да ручной стралковай наразной агнястрэльнай зброі і прыдатны для стральбы.
25 верасня паведамлялася, што ў суд накіраваная крымінальная справа жыхара Наваполацка (Віцебская вобласць), абвінавачанага паводле ч. 2 арт. 295 КК (незаконныя набыццё, захоўванне, перавозка і нашэнне агнястрэльнай зброі ды боепрыпасаў).
Генеральная пракуратура адзначыла, што ўлетку 2026 года мужчына падчас працы пры сартаванні бытавых адкідаў знайшоў рэвальвер сістэмы Нагана-Смірнскага, зараджаны трыма патронамі: “Насуперак патрабаванням дзейнай працоўнай інструкцыі, ён не здаў выяўлены прадмет у вызначаным парадку, а ўпотай ад усіх забраў дадому, дзе захоўваў сярод асабістых рэчаў”.
Факт незаконнага захоўвання агнястрэльнай зброі “быў выяўлены ў рамках рэагавання на бытавы канфлікт, які ўзнік паміж навапалачанінам і яго сужыцелькай”. Мужчына звярнуўся ў органы ўнутраных спраў з просьбай паспрыяць вывазу асабістых рэчаў жанчыны з жылога памяшкання. Сярод рэчаў, якія перавозіліся, супрацоўнікі міліцыі знайшлі рэвальвер.
Экспертыза вызначыла, што выняты рэвальвер выраблены ў 1926 годзе на Тульскім зброевым заводзе.
Сілавыя структуры перыядычна інфармуюць пра канфіскацыю ў грамадзян агнястрэльнай зброі.
Напрыканцы кастрычніка Міністэрства ўнутраных спраў падвяло вынікі асноўнага этапу штогадовай аперацыі “Арсенал”, які прайшоў 19–23 кастрычніка. Было заяўлена, што з незаконнага абароту вынята 52 адзінкі наразной і гладкаствольнай зброі, больш за 4 тыс. боепрыпасаў, 33 пнеўматычныя вінтоўкі з узмоцненай кінетычнай энергіяй, звыш 24 кг выбуховых рэчываў і амаль 2 тыс. выбухованебяспечных прадметаў часоў Другой сусветнай вайны.
Агулам праверана 119 чалавек, праведзена 175 вобшукаў і аглядаў. Сярод забранага — порах, траціл, тол, міны, снарады, гранаты ды запальнікі.
За незаконнае захоўванне, перавозку, збыт і выраб зброі і боепрыпасаў прадугледжаная адміністрацыйная і крымінальная адказнасць. Асобы, якія добраахвотна здалі незарэгістраваную зброю, боепрыпасы і выбуховыя рэчывы, вызваляюцца ад адказнасці.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ дзевяці банкаў новаўвядзенні пры працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства



