35 гадоў таму была заснаваная інфармацыйная кампанія БелаПАН

19 лістапада, Позірк. 35 гадоў таму, 19 лістапада 1991 года, была заснаваная незалежная інфармацыйная кампанія БелаПАН. У той дзень яна была зарэгістраваная ў Менгарвыканкаме.
Сузаснавальнікамі БелаПАН (Беларускае прыватнае агенцтва навін) выступілі Алесь Ліпай і Віталь Цыганкоў, якія працавалі ў газеце “Знамя юности“.
Агенцтва стала першым агульнанацыянальным СМІ, якое сканцэнтравалася выключна на падзеях у Беларусі і вакол яе, а таксама працавала ў выходныя і святочныя дні.
У 2002 годзе БелаПАН стварыў першую ў краіне інтэрнэт-газету — “Беларускія навіны” (naviny.by). На пачатку 2000-х кампанія выпускала інфармацыйна-забаўляльную газету “Отдыхай“.
Нязменным кіраўніком агенцтва быў Алесь Ліпай — да сваёй смерці 23 жніўня 2018 года ва ўзросце 52 гадоў. Пасля яго кіраўнікамі БелаПАН былі Дзмітрый Наважылаў і Ірына Леўшына.

БелаПАН, як і іншыя недзяржаўныя СМІ, усе гэтыя гады працаваў ва ўмовах пастаянных спробаў уладаў абмежаваць свабоду слова. У 2021 годзе БелаПАН стаў першым СМІ, які ўлады прызналі “экстрэмісцкім фарміраваннем”. Адпаведнае рашэнне КДБ прыняў 1 лістапада. Праз некалькі гадоў заднім чыслом дата была перапраўленая на 4 лістапада, і першым “экстрэмісцкім фарміраваннем“ сярод СМІ ў адпаведным пераліку цяпер фігуруе тэлеканал “Белсат“ (пастанова МУС ад 3 лістапада).
У інтарэсах бяспекі журналістаў дзейнасць БелаПАН была прыпыненая 12 лістапада 2021 года — да змены сітуацыі ў краіне. На той момант за кратамі знаходзіліся галоўны рэдактар Ірына Леўшына, яе папярэднік Дзмітрый Наважылаў і былы намеснік дырэктара Андрэй Аляксандраў (у рамках т. зв. “справы БелаПАН“).
Ад рэпрэсій пасля 2020 года наўпрост пацярпела агулам восем супрацоўнікаў БелаПАН, якія працавалі там у розныя гады.
Частка супрацоўнікаў інфармацыйнай кампаніі, якія выехалі за мяжу, працягнула працу спачатку пад брэндам BPN, а затым як “Позірк“, які беларускімі ўладамі таксама прызнаны “экстрэмісцкім фарміраваннем“ (рашэнне МУС ад 19 снежня 2024 года).
“Позірк”, як і БелаПАН, працуе ў фармаце інфармагенцтва і выпускае навіны, аналітыку, інтэрв’ю і каментары экспертаў пра падзеі ў Беларусі і звязаныя з Беларуссю на беларускай, рускай і англійскай мовах.
Падрабязней пра гісторыю БелаПАН у матэрыяле інтэрнэт-газеты Naviny.by да 25-годдзя інфармацыйнай кампаніі ў 2016 годзе:
Как Лукашенко не пускали в БелаПАН. И другие наши истории
Больш падрабязна пра “справу БелаПАН” і юрыдычную ліквідацыю агенцтва беларускімі ўладамі ў 2025 годзе:
Суд завяршыў ліквідацыю БелаПАН, мільённы “доўг” павешаны на былых кіраўнікоў
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ дзевяці банкаў новаўвядзенні пры працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка



