Прэзідэнт Егіпта гатовы наведаць Беларусь, зноў сцвярджае Лукашэнка

19 лістапада, Позірк. Пра гатоўнасць прэзідэнта Егіпта Абдэля Фатаха ас-Сісі наведаць Беларусь у чарговы раз заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Віншуючы ас-Сісі з 72-годдзем, беларускі палітык выказаў перакананасць у тым, што “сустрэча стане добрай магчымасцю для працягу даверлівага дыялогу і паспрыяе ажыццяўленню новых ініцыятыў”.
“Упэўнены прагрэс Егіпта, умацаванне яго эканамічнага патэнцыялу і актыўная пазіцыя на міжнароднай арэне з’яўляюцца ў значнай ступені вынікам Вашай шматгадовай дзяржаўнай дзейнасці, — прыводзіць тэкст паслання прэс-служба віншавальніка. — Каір працягвае адыгрываць важную ролю ў пошуку палітычных шляхоў урэгулявання канфліктаў і падтрымцы міру на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы”.
Лукашэнка адзначыў, што сувязі паміж Беларуссю і Егіптам набываюць усё больш змястоўны характар: “Павялічваецца ўзаемны тавараабарот, рэалізуюцца рашэнні Беларуска-Егіпецкай сумеснай гандлёвай камісіі. Дынамічна развіваецца і гуманітарная супраца, у тым ліку ў сферы адукацыі і аздараўлення егіпецкіх дзяцей у Беларусі”.
Апошняя сустрэча Лукашэнкі і Абдэля Фатаха ас-Сісі адбылася ў лютым 2020 года ў Каіры. Да гэтага лідары сустракаліся ў Мінску ў чэрвені 2019 года, калі егіпецкі лідар упершыню наведаў Беларусь, а таксама ў Каіры ў студзені 2017 года.
У 71-ы дзень нараджэння ас-Сісі, 19 лістапада 2025 года, Лукашэнка ўжо заяўляў, што той прыняў яго прапанову наведаць Беларусь з візітам.
Як паведамляў “Позірк” у ліпені 2025-га, на працягу года Лукашэнка тройчы прапаноўваў ас-Сісі сустрэцца.
Дыпламатычныя стасункі паміж Мінскам і Каірам усталяваныя 1 лютага 1992 года. Амбасада Беларусі ў Егіпце адкрылася ў жніўні 1997 года.
Паводле інфармацыі беларускага МЗС, у 2021 годзе аб’ём узаемнага гандлю склаў 62,68 млн долараў (беларускі экспарт — 41,77 млн, імпарт — 20,91 млн). Актуальных даных знешнепалітычнае ведамства не прыводзіць.
Згодна з данымі ААН, у 2023 годзе экспарт Егіпта ў Беларусь склаў 21,5 млн долараў, імпарт з Беларусі — 79,6 млн.

- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ дзевяці банкаў новаўвядзенні пры працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка


