Мінск 18:30

У Ваўкавыскім раёне ліквідавана вытворчасць самагону, знішчана паўтары тоны брагі

22 лістапада, Позірк. Пра ліквідацыю ў Ваўкавыскім раёне падпольнай вытворчасці самагону паведаміла УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Адзначаецца, што 20 лістапада ўчастковы інспектар выявіў у вёсцы Мелаўцы ў гаспадарчай пабудове самагонны апарат, а таксама ёмістасці з паўфабрыкатам для вырабу самагону. Агульны аб’ём брагі склаў каля паўтары тон.

“Самагонны апарат канфіскаваны, Уся спіртазмяшчальная вадкасць знішчаная. У дачыненні да 57-гадовага ўладальніка праводзіцца праверка”, — гаворыцца ў паведамленні.

Ва УУС падкрэслілі, што “выраб або набыццё моцных алкагольных напояў, а таксама захоўванне апаратаў для іх вытворчасці і паўфабрыкатаў цягне за сабой накладанне штрафу з канфіскацыяй абсталявання і прадукцыі”.

Падзяліцца: