Мінск 15:10

У Оршы затрыманы 19-гадовы кіроўца — кіраваў пазадарожнікам без правоў і ў нецвярозым стане

Відэа: ДАІ Віцебскай вобласці / стоп-кадр: "Позірк"

22 лістапада, Позірк. Пра затрыманне ў Оршы 19-гадовага кіроўцы паведамляе Дзяржаўтаінспекцыя Віцебскай вобласці.

“На вуліцы Ціміразева супрацоўнікі ДАІ падалі сігнал аб спыненні кіроўцу аўтамабіля Nissan. На законнае патрабаванне аб спыненні кіроўца не адрэагаваў і працягнуў рух. Аднак праз некаторы час транспартны сродак быў спынены”, — гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што пры праверцы дакументаў “інспектар ДАІ заўважыў, што кіроўца перадаў чужое пасведчанне кіроўцы і спрабаваў выдаць сябе за яго ўладальніка”.

“У ходзе далейшага разбору высветлілася, што за рулём [пазадарожніка] знаходзіўся малады чалавек, які не мае права кіравання. Вадзіцельскае пасведчанне, якое ён прад’явіў, належала яго знаёмаму. Акрамя таго, у кіроўцы былі відавочныя прыкметы алкагольнага ап’янення”, — паведамілі ў ДАІ.

Па выніках агляду нецвярозы стан затрыманага пацвердзіўся — канцэнтрацыя алкаголю ў выдыханым паветры склала 0,56 праміле.

Падзяліцца: