Мінск 14:18

Грамадзянін РФ на радзіме арыштаваны паводле падазрэння ў кантрабандзе набытых у Беларусі цыгарэт

Ілюстрацыйнае фота: Tim Hüfner / unsplash.com

23 лістапада, Позірк. На падставе рашэння Пскоўскага гарадскога суда грамадзянін Расіі да 19 студзеня 2027 года ўзяты пад варту як падазраваны ў кантрабандзе набытых у Беларусі цыгарэт, паведаміла 22 лістапада Пскоўскае агенцтва інфармацыі са спасылкай на аб’яднаную прэс-службу судоў рэгіёна.

Паводле версіі следства, мужчына ў змове з іншымі асобамі незаконна перамясціў тытунёвыя вырабы коштам больш за 3,9 млн расійскіх рублёў (каля 47,5 тыс. долараў) праз мяжу Расіі для далейшага продажу на тэрыторыі краіны.

Крымінальная справа расследуецца паводле п. “в” ч. 2 арт. 226.1 КК РФ (кантрабанда, учыненая групай асоб паводле папярэдняй змовы).

Заяўлена, што падазраваны не адмаўляе сваёй датычнасці да злачынства. Правяраецца інфармацыя пра яго магчымы ўдзел у іншых аналагічных злачынствах.

Падзяліцца: