За тыдзень у МУС паступіла каля 2 тыс. паведамленняў пра званкі тэлефонных махляроў

23 лістапада, Позірк. За мінулыя суткі, 22 лістапада 2026 года, у міліцыю паступіла каля ста паведамленняў пра званкі тэлефонных аферыстаў, паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Ведамства традыцыйна заявіла, што “дзякуючы аператыўнасці супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і пільнасці грамадзян пераважная большасць злачынстваў прадухіленая”. За мінулы дзень, як і тыднем раней, “зарэгістравана сем злачынстваў, здзейсненых з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій”.
Праведзены “Позіркам” аналіз штодзённых зводак МУС паказаў, што з 16 да 22 лістапада ў міліцыю паступіла каля 2 тыс. паведамленняў пра званкі тэлефонных махляроў; затрымана сем кур’ераў.
З 29 верасня да 4 кастрычніка ў міліцыю паступіла больш за 1,8 тыс. паведамленняў пра такія званкі, з 5 да 11 кастрычніка — звыш 2 тыс., з 12 да 18 кастрычніка — больш за 1,9 тыс., з 19 да 25 кастрычніка — звыш 2 тыс., з 26 кастрычніка да 1 лістапада — больш за 2,2 тыс., з 2 да 8 лістапада — звыш 1,9 тыс., з 9 да 15 лістапада — больш за 1,8 тыс.
22 кастрычніка Генеральная пракуратура паведаміла, што ад пачатку 2026 года ў краіне было зарэгістравана больш за 7 тыс. выпадкаў лічбавага махлярства з рэальнай шкодай для грамадзян.
Паводле даных Следчага камітэта, у 2025 годзе кожнае трэцяе злачынства ў Беларусі было здзейсненае з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, за дзевяць месяцаў 2026-га доля такіх злачынстваў склала 35%.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія ўпершыню за восем месяцаў два дні запар не фіксуе актыўнасці мігрантаў ля мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства



