Прадстаўнік Генштаба ў выпадку ўварвання УСУ ў Беларусь спадзяецца на “народнае апалчэнне”

24 жніўня, Позірк. У выпадку ўварвання ў Беларусь Узброеных сіл Украіны будуць задзейнічаны сілы тэрытарыяльнай абароны і “народнага апалчэння”, вынікае з заявы намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл Віктара Тумара “СБ. Беларусь сегодня” 23 жніўня.
Паводле яго слоў, “калі б здарылася такая сітуацыя ў Беларусі, як у Курскай вобласці”, “далі б магчымасць людзям адстойваць свой дом са зброяй”.
“І проста так дыверсійна-разведвальныя групы ўжо свабодна не перамяшчаліся, і ва ўкраінцаў не было б магчымасці проста так расстрэльваць грамадзянскія аўтамабілі”, — дадаў ён.
Тэрытарыяльныя войскі — род войскаў УС, які склікаецца ў перыяд вайны або напружанай ваенна-палітычнай абстаноўкі. Выконвае дапаможныя функцыі. Складаецца з асоб, якія прайшлі службу і знаходзяцца ў запасе.
Згодна з прынятым у 2023 годзе законам “Аб народным апалчэнні”, яго задача заключаецца ў аказанні садзейнічання тэрытарыяльным органам унутраных спраў пры забеспячэнні ваеннага становішча, абароне ўласнасці “ад злачынных і іншых супрацьпраўных замахаў”. Стварэнне ініцыявана Аляксандрам Лукашэнкам. Фармуецца пры кожнай сельскай радзе “на добраахвотнай аснове”.
У Курскай вобласці РФ УСУ вядуць паспяховы наступ з 6 жніўня.


- Грамадства, ПалітыкаКолькасць спробаў незаконнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі ў ЕС з пачатку 2026 года перавысіла 13 тыс.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12–15 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — ліпені Беларусь лідзіравала ў ЕАЭС толькі па адным з сямі асноўных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка

