Абаронцы Гнёта спадзяюцца, што канчатковае рашэнне аб яго экстрадыцыі з Сербіі ў Беларусь не будзе палітычна матываваным

27 жніўня, Позірк. Бок абароны па справе аб экстрадыцыі з Сербіі ў Беларусь рэжысёра Андрэя Гнёта спадзяецца, што апеляцыйны суд у Белградзе прыме рашэнне, зыходзячы “з юрыдычных норм, а не з палітычнага становішча” ў сваёй краіне, заявілі ў сумесным каментары “Позірку” юрыст Ганна Маціеўская і адвакат Марыя Колесава-Гудзіліна.
Яны абараняюць Гнёта па згаданай справе.
Абаронцы паведамілі, што пасяджэнне апеляцыйнага суда доўжылася 27 жніўня “крыху больш за гадзіну”.
“Суд атрымаў дадатковыя доказы, якія з’явіліся ў справе пасля апеляцыі, заслухаў абодва бакі і цяпер у яго будзе да 30 дзён на прыняцце канчатковага рашэння”, — гаворыцца ў каментары. Як зазначылі юрысткі, гэта можа быць як “фінальнае рашэнне”, так і рашэнне аб накіраванні справы ў суд першай інстанцыі.
Калі “фінальнае рашэнне” суда будзе “негатыўным для Андрэя”, то канчатковы вердыкт аб экстрадыцыі будзе прымаць міністр юстыцыі Сербіі, падкрэслілі Маціеўская і Колесава-Гудзіліна. У гэтым выпадку, паводле іх меркавання, на вынік справы “могуць уплываць палітычныя абставіны”.
Абаронцы таксама паведамілі, что на выпадак негатыўнага зыходу справы імі ўжо падрыхтаваны “тэкст звароту да Еўрапейскага суда па правах чалавека” (ЕСПЧ), які “звычайна, каб прыняць да разгляду тую ці іншую справу, чакае менавіта фінальнага рашэння суда другой інстанцыі”.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваДзякуючы затрымцы пахаладання мінулым днём на беларускіх метэастанцыях зафіксаваныя чарговыя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


