Сярод пазбаўленых волі з палітычных матываў не менш за 16 чалавек з інваліднасцю — “Вясна”
29 жніўня, Позірк. Сярод пазбаўленых волі з палітычных матываў інваліднасць мае не менш за 16 чалавек, псіхасацыяльныя парушэнні — 10, цяжкія захворванні — 91, маюць узрост больш за 60 гадоў (у многіх сур’ёзныя праблемы са здароўем) — 65, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Праваабаронцы падзяліліся гэтай інфармацыяй з Камітэтам ААН па правах людзей з інваліднасцю.
“Асуджаным людзям з інваліднасцю не аказваецца адэкватная медыцынская дапамога, што прывяло да смерці некалькіх палітычна матываваных асуджаных людзей з інваліднасцю ў калоніях за апошнія гады”, — цытуе сайт арганізацыі праваабаронцу Наталлю Сацункевіч.
Паводле яе слоў, людзі з псіхасацыяльнымі парушэннямі змяшчаюцца ў следчыя ізалятары на некалькі месяцаў да рашэння суда, дзе яны “практычна не атрымліваюць лячэння і ўтрымліваюцца ў агульных або ў адзіночных камерах”.
Да людзей з інваліднасцю прымяняюцца катаванні і бесчалавечнае абыходжанне, адзначыла Сацункевіч.
Яна прывяла прыклад 63-гадовай палітвязні Галіны Дзербыш, у якой анкалагічнае захворванне. Жанчыну ўтрымлівалі ў адзіночнай камеры, не давалі неабходныя лекі, зараз яна знаходзіцца ва ўмовах інфармацыйнай блакады.
Дырэктар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі паведаміў, што грамадзянская супольнасць выпрацавала рэкамендацыі для беларускіх уладаў з мэтай выканання Канвенцыі па правах людзей з інваліднасцю. Сярод іншага рэкамендуецца неадкладна вызваліць усіх палітвязняў з інваліднасцю і парушэннямі здароўя, якія могуць разглядацца як неацэнены фактар інваліднасці; неадкладна забяспечыць права грамадзян на доступ да інфармацыі, у тым ліку статыстычных і даследчых даных пра інваліднасць.
Таксама рэкамендуецца рэарганізаваць Савет па правах інвалідаў пры ўрадзе ў структуру, якая дзейнічае на падставе дэмакратычных правілаў, распрацаваць і прыняць рамачныя антыдыскрымінацыйныя нормы заканадаўства, якія даюць магчымасць поўна і эфектыўна абараняць асоб з інваліднасцю ад дыскрымінацыі.
Рэкамендуецца перагледзець прававыя стасункі ў сферы рэгулявання дзеяздольнасці, прывесці нацыянальнае заканадаўства адносна дзеяздольнасці і праваздольнасці ў адпаведнасць са згаданай канвенцыяй, падпісаць і ратыфікаваць факультатыўны пратакол Канвенцыі аб правах людзей з інваліднасцю.
Пастаянны прадстаўнік беларускіх уладаў у аддзяленні ААН у Жэневе Ларыса Бельская заявіла на пасяджэнні Камітэта ААН па правах людзей з інваліднасцю, што ёй невядомыя факты, “што менавіта людзі з інваліднасцю загінулі ў турме ў сувязі з інваліднасцю”.
Намесніца Бельскай Іна Васілеўская адзначыла, што ўмовы ўтрымання людзей з інваліднасцю ў месцах пазбаўлення волі “ўлічваюць іх становішча”.
20 лютага 2024 года ў Мінскай раённай бальніцы на 64-м годзе жыцця памёр палітвязень Ігар Леднік, які быў інвалідам другой групы, меў праблемы з сэрцам.
6 верасня 2022 года суд Ленінскага раёна Мінска (суддзя Таццяна Шоцік) прыгаварыў мужчыну да трох гадоў пазбаўлення волі паводле арт. 367 Крымінальнага кодэкса (паклёп у дачыненні да прэзідэнта) за публікацыю ў партыйным часопісе БСДП “Пазіцыя”. Ён адбываў пакаранне ў магілёўскай калоніі № 15.
У траўні 2023 года ў калоніі № 3 у пасёлку Віцьба (Віцебскі раён) памёр блогер з інваліднасцю 2-й групы Мікалай Клімовіч.
Летась 28 лютага суд у Пінску (Брэсцкая вобласць) прыгаварыў Клімовіча да аднаго года пазбаўлення волі паводле арт. 368 КК (абраза прэзідэнта). Клімовіч паставіў знак “смешна” пад карыкатурай, на якой Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін намаляваны ў нацысцкай форме.
Усяго ў 2022–2024 гадах у беларускіх месцах несвабоды памерла шэсць палітычных зняволеных. Апрача згаданых гэта Вадзім Храсько, Вітольд Ашурак, Алесь Пушкін і Аляксандр Кулініч.
Некалькі разоў на год праваабаронцы атрымліваюць інфармацыю пра смерць асуджаных не з палітычных матываў.
- Палітыка
BySol заяўляе пра ўзмацненне рэпрэсій і рост колькасці зваротаў па дапамогу
- ПалітыкаЭксперты СПЧ ААН заклікалі Мінск да супрацоўніцтва, яго прадстаўнік абвінаваціла Захад у падтрымцы экстрэмізму (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
У "спіс экстрэмістаў" дададзена яшчэ 17 чалавек, сярод іх трое палітвязняў
- Грамадства
У сацсетках акцыяніста Кузьміча з'явілася паведамленне пра арышт і крымінальны пераслед у Францыі
- Палітыка
Ціханоўская заклікала ААН патрабаваць ад Мінска скасавання рэжыму інкамунікада для палітвязняў
- Грамадства, Палітыка
Крыху меней за 5 тыс. жыхароў Еўропы наведала Беларусь без віз за тыдзень — Дзяржпагранкамітэт
- Эканоміка
Долар і юань падаражэлі на першых біржавых таргах тыдня
- Грамадства
У Магілёве мужчына параніў нажом супрацоўніка ГУБАЗіК, заяўляе МУС
- Палітыка
Камісар Савета Еўропы рэкамендаваў Польшчы выконваць правы чалавека на мяжы з Беларуссю
- ПалітыкаКамісар Савета Еўропы рэкамендаваў Польшчы выконваць правы чалавека на мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
Беларусі і РФ патрэбная прававая аснова для ўзаемнага медзабеспячэння грамадзян, лічыць кіраўнік "саюзнага парламента"
- Грамадства, Палітыка
КДБ дадаў у спіс "тэрарыстаў" яшчэ шэсць чалавек
- Палітыка
Ціханоўская пра візіт кіраўніка "днр": У Лукашэнкі не засталося саюзнікаў, акрамя тыранаў і ўзурпатараў
- Палітыка
У Віцебскай вобласці тэраабарона будзе вучыцца барацьбе з дыверсантамі, ахове аб'ектаў і падтрыманню парадку
- Грамадства
Беларусь і РФ падпісалі мемарандум аб супрацы ў галіне медыцыны катастроф
- Эканоміка
Рост эканомікі Беларусі запаволіўся праз зніжэнне тэмпаў вытворчасці ў сельскай гаспадарцы — ЕАБР
- Палітыка, Эканоміка
Лукашэнка гатовы наведаць Саудаўскую Аравію для абмеркавання палітыкі і эканомікі
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку верасня суседнія краіны ЕС спынілі больш за 2,5 тыс. спробаў незаконнай міграцыі з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаПушылін заявіў пра планаванае стварэнне ў "днр" беларускага "мультыбрэндавага цэнтру"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗапланаваныя 11 млн тон збожжа і бабоў сёлета сабраць не атрымаецца — віцэ-прэм'ер ШулейкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Кіеў прыгразіў Лукашэнку "негатыўнымі наступствамі" з-за сустрэчы з кіраўніком "днр" Пушыліным
- Грамадства
У Мінскім раёне праз падзенне дрэва загінуў непаўнагадовы студэнт
- Грамадства, Палітыка
FIDE адмовілася здымаць санкцыі з беларускіх шахмат
- Грамадства, Палітыка
Заснавальніку медыяпраекта "Рагачоў Онлайн" Дашкевічу прапанавалі вярнуцца ў Беларусь праз камісію Шведа
- Грамадства
Надзвычайная пажарная небяспека абвешчаная ў Віцебскай вобласці і падоўжаная — у Гомельскай і Магілёўскай
- Палітыка
"ЦікТок" выдаліў акаўнт прапагандысцкага медыя "Sputnik Беларусь"
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — ліпені 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Алейнік і Хаменка адправіліся на саміт ААН у Нью-Ёрк, каб "данесці інфармацыю аб рэальным становішчы спраў у Беларусі"
- Грамадства
З пачатку года ў Беларусі адбылося 386 лясных пажараў
- Палітыка, Эканоміка
Крым пастаўляе ў Беларусь морапрадукты