Памёр палітвязень Ігар Леднік (дапоўнена)

20 лютага, Позірк. На 64-м годзе жыцця памёр палітвязень Ігар Леднік, паведамляе БСДП (Грамада).
Журналіст і грамадскі актывіст быў затрыманы 12 красавіка 2022 года. Спачатку яму прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту, але пасля іх ён на волю не выйшаў.
6 верасня 2022 года суд Ленінскага раёна Мінска (суддзя Таццяна Шоцік) прыгаварыў мужчыну да трох гадоў пазбаўлення волі паводле арт. 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта) у калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму за публікацыю ў партыйным часопісе БСДП “Пазіцыя”.
Леднік быў інвалідам другой групы, меў праблемы з сэрцам. У чэрвені 2022 года яго адвакат паведаміла, што стан здароўя палітвязня пагоршыўся, ён знаходзіўся ў санчастцы следчага ізалятара ў ляжачым становішчы. У ліпені стала вядома, што актывісту правялі аперацыю на страўнікава-кішачным тракце.
Ён адбываў пакаранне ў ПК № 15 у Магілёве.
18 ліпеня 2022-га суд Барысаўскага раёна прызнаў інфармацыйную прадукцыю старонкі Ледніка ў “Фэйсбуку” “экстрэмісцкімі матэрыяламі”.
У Беларусі ў зняволенні памерла мінімум пяць палітвязняў. У студзені 2024 года памёр 50-гадовы Вадзім Храсько ў папраўчай калоніі № 3 (пасёлак Віцьба Віцебскага раёна), 21 траўня 2022 года ў шклоўскай калоніі № 17 (Магілёўская вобласць) загадкава памёр 50-гадовы актывіст і грамадскі дзеяч Вітольд Ашурак, 7 траўня 2023-га ў згаданай віцебскай калоніі — 61-гадовы блогер і актывіст з хворым сэрцам Мікалай Клімовіч, 11 ліпеня 2023-га — прывезены ў бальніцу з гродзенскай турмы № 1 57-гадовы мастак Алесь Пушкін, у якога дыягнаставалі прободную язву страўніка.

- ПалітыкаАдказ на рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе ў непублічным полі — прадстаўнік МЗС УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаБылы супрацоўнік СБУ: Ёсць разуменне, што рабіць з рэтранслятарамі на тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Навіны Германіі, ПалітыкаБеларусь шукае Крыж Еўфрасінні Полацкай праз Інтэрпол — НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаПасля аднадзённага перапынку мігранты працягнулі штурмаваць беларуска-літоўскую мяжуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ГрамадстваБеларуская расследавальніцкая журналістыка захавался, але сутыкаецца з выклікамі — прадстаўнік сферыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаПастаянны прадстаўнік у Жэневе Бельская адпрэчыла даклад незалежных экспертаў, абвінаваціўшы іх у намеры "разбурыць беларускую дзяржаву"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства85% выкідаў у атмасферу шкодных рэчываў прыпадае ў Мінску на аўтамабіліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка


