Мінск 09:21

Другі дзень запар у выніку пажараў у Беларусі гіне па пяць чалавек

Ілюстрацыйнае фота: Raquel Raclette / unsplash.com

26 лістапада, Позірк. Другі дзень запар у выніку пажараў у Беларусі гіне па пяць чалавек, сведчаць статыстычныя звесткі на сайце Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

За мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 25 лістапада да 6:00 26 лістапада) ведамства зафіксавала гібель двух чалавек у Віцебскай вобласці (Браслаўскі і Сенненскі раёны), двух — у Мінскай (Барысаўскі і Смалявіцкі), аднаго — у Гомельскай (Добрушскі).

За папярэднія суткі (ад ранку да ранку 24–25 лістапада) МНС таксама зарэгістравала пяць смерцяў на пажарах: дзве ў Гродзенскай вобласці — у Бераставіцкім і Лідскім раёнах, па адной — у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці, Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці і Полацкім раёне Віцебскай вобласці.

Ад пачатку 2026 года ў Беларусі здарылася 5.918 пажараў — на 4% больш, чым за той жа перыяд 2025-га (5.692). У выніку гэтых здарэнняў загінула 475 чалавек (+3,9%; 457), траўмавана — 574 (+6,5%; 539), выратавана — 470 (+21,5%; 387).

Падзяліцца: