У Польшчы памёр 27-гадовы былы беларускі палітвязень
25 лістапада, Позірк. Аб смерці 27-гадовага былога беларускага палітвязня паведаміла ініцыятыва dissidentBY.
Малады мужчына апошнія гады пражываў у Польшчы, дзе і памёр 22 лістапада.
Як зазначаецца, ён быў затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту і асуджаны на тры гады пазбаўлення волі: “Пасля вызвалення, як і многія з тых, хто перажыў турму, ён не мог застацца на радзіме і яму давялося пакінуць усё і пачынаць жыццё зноўку на эміграцыі”.
Паводле даных ініцыятывы, у значнай колькасці былых беларускіх палітвязняў пасля вызвалення назіраюцца “цяжкія наступствы для псіхічнага здароўя”.
“Калі вы ці нехта побач з вамі сутыкнуліся з цяжкім эмацыйным станам, думкамі аб самагубстве ці проста адчуваеце, што больш не можаце, калі ласка, звярніцеся па прафесійнае дапамогу”, — рэкамендуе dissidentBY.
Пры гэтым абставіны смерці і асоба памерлага не раскрываюцца.
На польскім спецыялізаваным сайце zrutka.pl ад імя “Суполкі беларусаў Уроцлава” аб’яўлены збор на арганізацыю пахавання мужчыны (у апісанні ён згадваецца як “А.”).
Плануецца сабраць 7,2 тыс. злотых (каля 1,6 тыс. еўра). На дадзены момант ужо паступіла больш за 70% ад сумы.
Паводле розных ацэнак, пасля 2020 года Беларусь вымушана пакінула некалькі сотняў тысяч чалавек.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаУ кастрычніку Беларусь заняла 10-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню з сярэдзіны сакавіка суседнія краіны ЕС не назіраюць актыўнасці мігрантаў двое сутак запарМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа дзесяць месяцаў у Беларусі выяўленыя 784 выпадкі ВІЧ-інфекцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
