Мінск 12:27

Мытня прадухіліла незаконны ўвоз з РФ 12 тон гародніны і садавіны

Фота: ДМК

25 лістапада, Позірк. Аб спыненні спробы ўвозу з Расіі ў Беларусь 12 тон гародніны і садавіны па несапраўдных дакументах і без фітасанітарнага сертыфіката паведаміў Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК).

Супрацоўнікі Віцебскай мытні спынілі паблізу мяжы на аўтадарозе М1 у Дубровенскім раёне грузавы аўтамабіль Mercedes-Benz, які належаў расійскаму індывідуальнаму прадпрымальніку.

Адзначаецца, што кіроўца (грамадзянін Беларусі) прад’явіў таварасуправаджальныя дакументы, звесткі ў якіх не адпавядалі фактычна перавозімай прадукцыі.

Кошт партыі гародніны і садавіны, паводле звестак ДМК, перавысіў 100 тыс. рублёў.

У дачыненні да расійскага індывідуальнага прадпрымальніка распачаты адміністрацыйны працэс паводле арт. 13.12 КаАП (незаконнае перамяшчэнне тавараў праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза). Паведамляецца, што санкцыя артыкула прадугледжвае накладанне штрафу ў памеры да 50% кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.

Падзяліцца: