Лукашэнка вырашыў павысіць пенсіі вайскоўцам

25 лістапада, Позірк. Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб унясенні ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу законапраекта, накіраванага на “ўдасканаленне пенсійнага забеспячэння вайскоўцаў”.
Як паведамляе яго прэс-служба, забеспячэнне нацыянальнай бяспекі застаецца “безумоўным прыярытэтам дзяржаўнай палітыкі, патрабуе пастаяннай увагі і сістэмнага падыходу”.
Важнай часткай гэтай стратэгіі ў рэлізе названыя “годныя ўмовы для службы і павышэнне сацыяльнай абароненасці людзей у пагонах”.
У гэтай сувязі “для дадатковай матывацыі да службы і ў якасці стымулюючай меры” законапраектам прадугледжваецца “павышэнне памеру пенсійнага забеспячэння для асобных катэгорый вайскоўцаў па дасягненні імі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту”.
Сцвярджаецца, што прыняцце законапраекта дасць магчымасць забяспечыць захаванне “прынцыпу сацыяльнай справядлівасці шляхам ўстанаўлення адзіных падыходаў да пенсійнага забеспячэння для ўсіх відаў дзяржаўнай службы”.
Цяпер у арт. 14 закона аб пенсійным забеспячэнні ваеннаслужачых прадугледжаныя два віды пенсіі за выслугу гадоў: за выслугу 20 і больш гадоў (з улікам льготнай выслугі) і за выслугу гадоў з улікам стажу работы 25 і больш каляндарных гадоў, з якіх ваенная служба складае не менш за 12,5 года.
Пенсіі вылічаюцца ад акладу па воінскім званні, службовага акладу і надбаўкі за выслугу гадоў вайскоўца ў працэнтах ад гэтых сум.
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка



