Мінск 22:08

Мінчанін з двума пісталетамі затрыманы на ўваходзе ў метро

Відэа: Дэпартамент аховы МУС / стоп-кадр: "Позірк"

24 лістапада, Позірк. Пра затрыманне жыхара Мінска на адной са станцый метрапалітэна паведаміў Дэпартамент аховы МУС.

Адзначаецца, што мужчына ўваходзіў на станцыю з заплечнікам, у якім супрацоўнікі аховы метрапалітэна з дапамогай сканавальнага апарата выявілі два пісталеты.

Нарад аддзела аховы Заводскага РУУС, які прыбыў на месца, затрымаў мінчаніна.

На апублікаваным у тэлеграм-канале дэпартамента відэа чуваць, як мужчына кажа: “Гэта пнеўматыка. Я нікога не збіраюся і не хачу забіваць”.

Ён патлумачыў, што набыў пісталеты раней, каб займацца стральбой.

Па гэтым факце праводзіцца праверка.

Падзяліцца: