У Горках загінуў 67-гадовы пенсіянер — працаваў нецвярозым са шліфавальнай машынкай, пашкодзіў сонную артэрыю

24 лістапада, Позірк. Пра трагічную смерць пенсіянера ў Горках (Магілёўская вобласць) паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз (ДКСЭ).
Адзначаецца, што 67-гадовы мужчына ў кастрычніку гэтага года працаваў у гаражы з вуглавой шліфавальнай машынкай і пашкодзіў сабе сонную артэрыю.
Скрываўленае цела выявіла суседка. Хуткая дапамога, якая прыбыла, канстатавала смерць.
“Падчас агляду месца здарэння следча-аператыўнай групай устаноўлена, што побач з загінулым знаходзілася вуглавая шліфмашынка з зубчастым дыскам, падключаная да электрасеткі. Таксама выяўленая свежая металічная стружка”, — гаворыцца ў паведамленні.
У загінулага выяўленая выцята-ірваная рана шыі з пашкоджаннем агульнай соннай артэрыі, якая “магла ўтварыцца ў выніку ўздзеяння пілавальнага прадмета”, рана “адносіцца да цяжкага цялеснага пашкоджання па прыкмеце небяспекі для жыцця і знаходзіцца ў прычыннай сувязі са смерцю”, удакладняе ДКСЭ.
Паводле заключэння эксперта, смерць мужчыны наступіла ад вострай страты крыві. Пры гэтым, як адзначаецца, у крыві загінулага знойдзены “этылавы спірт у канцэнтрацыі 2%”.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваСК прапануе ўвесці крымінальную адказнасць за перапродаж SIM-карт і акаўнтаў інтэрнэт-рэсурсаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у кастрычніку вырас на 0,66% — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства



