Мінск 13:59

За мінулыя суткі на пажарах у Беларусі загінула чатыры чалавекі, ад пачатку года — 465

Ілюстрацыйнае фота: Raquel Raclette / unsplash.com

24 лістапада, Позірк. Ад пачатку 2026 года на пажарах у Беларусі загінула 465 чалавек — на 2,4% больш, чым за аналагічны леташні перыяд (454), сведчаць даныя на сайце Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

За мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 23 лістапада да 6:00 24-га) ад агню ў Беларусі загінула чатыры чалавекі: у Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці — жанчына 1960 года нараджэння; Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці — жанчына 1970 г.н. і мужчына 1968 г.н.; Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці — мужчына 1990 г.н.

Ад пачатку года ў краіне зафіксавана 5.889 пажараў (5.666; +3,9%), на якіх траўмавана 570 чалавек (539; +5,8%), выратавана — 468 (386; +21,2%).

МНС адзначае, што большасць пажараў у жыллі здараецца праз неасцярожнае абыходжанне з агнём і парушэнне правілаў бяспекі.

Падзяліцца: