Намінальны сярэдні заробак у кастрычніку вырас на 0,66% — даныя Белстата

24 лістапада, Позірк. Намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў Беларусі ў кастрычніку 2026 года склаў 3.119,9 рубля — на 20,6 рубля больш (+0,66%), чым у верасні (3.099,3), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
У студзені ён складаў 2.757,1 рубля, лютым — 2.743, сакавіку — 2.975,8, красавіку — 2.952,9, траўні — 3.003,5, чэрвені — 3.104,1, ліпені — 3.172, жніўні — 3.135,9.
Паводле ўзроўню намінальнага заробку традыцыйна лідзіруе Мінск — 4.078,7 рубля (у верасні — 4.021; +1,43%). Процілеглая сітуацыя ў Магілёўскай вобласці — 2.624,1 (2.612,4; +0,45%).
Найбольш было налічана работнікам сектара інфармацыі і сувязі — 6.531 рубель (у верасні — 6.426,1; +1,63%).
Як паведамляў “Позірк”, за 10 месяцаў харчовыя тавары, безалкагольныя і алкагольныя напоі, тытунёвыя вырабы падаражэлі на 1,30%, асобна харчовыя тавары і безалкагольныя напоі — на 0,02%.
Цэны на нехарчовыя тавары выраслі ў сярэднім на 4,04%. Паслугі з пачатку года падаражэлі на 8,20%.
Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у кастрычніку вырас на 0,66% — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 23 грамадзяніны Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства


