Музыкант Сяргей Міхалок унесены ў базу вышуку МУС РФ

24 лістапада, Позірк. Інфармацыя пра беларускага музыканта Сяргея Міхалка — лідара гуртоў “Ляпіс Трубяцкі”, Brutto ды іншых праектаў — 23 лістапада з’явілася ў базе вышуку Міністэрства ўнутраных спраў Расіі, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Артыкул, на падставе якога ён абвешчаны ў вышук, не пазначаны.
У жніўні Мінскі гарадскі суд завочна прыгаварыў Міхалка да 4 гадоў пазбаўлення волі. Музыкант быў прызнаны вінаватым паводле ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці ці розні) і ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта) Крымінальнага кодэкса.
Як сцвярджала Генпракуратура, у 2021–2022 гадах музыкант размяшчаў на ютуб-канале BRUTTO NOSTRA, а таксама ў суполках свайго гурта ў сацсетках відэазапісы з “негатыўнай ацэнкай” Аляксандра Лукашэнкі, выказанай “у непрыстойнай, у тым ліку ненарматыўнай форме”.
Акрамя таго, як заяўлялася, у сакавіку 2022 года Міхалок апублікаваў відэазапіс, які змяшчаў “негатыўную ацэнку супрацоўнікаў праваахоўных органаў і вайскоўцаў” і быў скіраваны на “распальванне сацыяльнай варожасці паводле прыкметы прафесійнай прыналежнасці”.
Справа разглядалася ў парадку спецыяльнай вытворчасці, паколькі, як адзначае пракуратура, абвінавачаны пакінуў Беларусь у 2020 годзе.
Пра пачатак спецыяльнай вытворчасці ў дачыненні да Міхалка Следчы камітэт паведаміў 18 траўня. 6 ліпеня стала вядома, што разгляд справы ў Мінскім гарадскім судзе прызначаны на 29 ліпеня.
Міністэрства ўнутраных спраў 21 жніўня ўключыла Міхалка і яшчэ пяць чалавек у спіс “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”.
Міхалок атрымаў шырокую вядомасць як лідар гурта “Ляпіс Трубяцкі”. Пасля распаду калектыву ён стварыў праект Brutto (гурт “Ляпіс Трубяцкі” адрадзіўся, Brutto фактычна спыніў дзейнасць). Музыкант неаднаразова выступаў з крытыкай аўтарытарызму і гвалту і на працягу многіх гадоў не даваў канцэртаў у Беларусі праз сваю грамадскую пазіцыю.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваСК прапануе ўвесці крымінальную адказнасць за перапродаж SIM-карт і акаўнтаў інтэрнэт-рэсурсаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у кастрычніку вырас на 0,66% — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 23 грамадзяніны Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка


