За тры дні Рассельгаснагляд спаліў 900 заражаных руж, увезеных з Беларусі для маскоўскай кампаніі
25 лістапада, Позірк. Пра знішчэнне чарговай партыі руж, увезеных з Беларусі і заражаных заходнім кветкавым трыпсам, паведаміла ўвечары 24 лістапада Федэральная служба РФ па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд).
Партыю з 400 вырашчаных у Эквадоры руж спецыялісты ўпраўлення ведамства па Бранскай, Смаленскай і Калужскай абласцях выявілі 23 лістапада ў месцы другаснага надгляду падкаранціннай прадукцыі на мяжы з Беларуссю.
Кветкі прызначаліся маскоўскаму ТАА “Грынландыя”. Наяўнасць каранціннага шкодніка пацвердзіла фітасанітарная экспертыза.
Ружы спалены ў дзень выяўлення. Уладальніку грузу абвешчана перасцярога аб недапушчальнасці парушэння абавязковых патрабаванняў у галіне каранціну раслін.
Як паведамляў “Позірк”, 21 лістапада ў Смаленскай вобласці была выяўлена і пасля знішчана партыя з 500 эквадорскіх руж, заражаных тым жа шкоднікам. Кветкі таксама прызначаліся для ТАА “Грынландыя”.
Яшчэ 300 заражаных эквадорскіх руж, якія везлі з Мінска ў Маскву для іншай кампаніі — ТАА “Зефір”, былі знішчаныя раней у лістападзе.
Такім чынам, за лістапад стала вядома аб знішчэнні як мінімум 1.750 руж, увезеных з Беларусі ў Расію, уключаючы дзве партыі агульнай колькасцю 550 кветак, аб затрыманні якіх Рассельгаснагляд інфармаваў 9 лістапада.
Заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis) не ўяўляе небяспекі для чалавека, аднак пашкоджвае многія агароднінныя і дэкаратыўна-кветкавыя культуры, а таксама пераносіць вірусныя захворванні раслін.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаСавет Рэспублікі ўхваліў бюджэт на 2027 год і змены ў Падатковы кодэксМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка



