Мінск 22:18

На пажары ў Светлагорскім раёне загінуў мужчына

Відэа: МНС / стоп-кадр: "Позірк"

24 лістапада, Позірк. Пра гібель мужчыны на пажары ў Светлагорскім раёне (Гомельская вобласць) паведаміла Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Трагедыя здарылася на чацвёртым паверсе жылога дома на вуліцы Піянерскай у рабочым пасёлку Сасновы Бор.

Падчас тушэння пажару ў адной з кватэр было знойдзена цела мужчыны. Яшчэ аднаго мужчыну — гаспадара жылля — супрацоўнікі МНС вывелі “на вуліцу і перадалі медыкам”, адзначае ведамства. “Выратаванага шпіталізавалі”, — гаворыцца ў паведамленні.

Прычына і абставіны пажару высвятляюцца. Версія, якая разглядаецца, — неасцярожнасць пры курэнні.

Ад пачатку 2026 года на пажарах у Беларусі загінулі 465 чалавек — на 2,4% больш, чым за аналагічны леташні перыяд (454), сведчаць даныя на сайце Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

За мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 23 лістапада да 6:00 24-га) ад агню ў Беларусі загінулі чатыры чалавекі: у Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці — жанчына 1960 года нараджэння; Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці — жанчына 1970 г.н. і мужчына 1968 г.н.; Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці — мужчына 1990 г.н.

Ад пачатку года ў краіне зафіксавана 5.889 пажараў (5.666; +3,9%), на якіх атрымалі траўмы 570 чалавек (539; +5,8%), выратавана — 468 (386; +21,2%).

Падзяліцца: