Мінск 13:09

Місія дэмсіл ва Украіне і BySol адкрылі збор на генератары для трох устаноў у Чарнігаўскай вобласці

Ілюстрацыйнае фота: visitukraine.today

25 лістапада, Позірк. Місія дэмакратычных сіл Беларусі ва Украіне і фонд салідарнасці BySol адкрылі збор “Цяпло для Украіны” на генератары для трох устаноў у Чарнігаўскай вобласці.

Як адзначаецца, да 25 снежня плануецца сабраць 15 тыс. еўра.

Генератары атрымаюць ліцэй імя Соф’і Русавай і Цэнтр першаснай медыка-санітарнай дапамогі “Здаровая сям’я” ў пасёлку Рэпкі, а таксама навучальны цэнтр міжнароднага легіёна Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны, дзе праходзяць падрыхтоўку замежныя добраахвотнікі.

“Расійская армія працягвае ўдары па сістэме энергазабеспячэння Украіны, — гаворыцца ў рэлізе ініцыятараў збору. — Падчас адключэнняў спыняюцца помпы і абсталяванне, ад якога залежыць праца ўстаноў. З генератарамі ліцэй, медыцынскі цэнтр і навучальны цэнтр змогуць працаваць і без цэнтралізаванага электразабеспячэння”.

Генератары набудуць па патрэбах, узгодненым з атрымальнікамі.

Будзе дапоўнена.

Падзяліцца: