Лукашэнка заявіў, што “пастаянна ў кантакце” з Макронам — “хай апасродкавана”

25 лістапада, Позірк. Пра нібыта рэгулярныя кантакты з прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам заявіў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю французскаму часопісу Le Point, фрагмент якога 25 лістапада апублікаваў неафіцыйны тэлеграм-канал яго прэс-службы.
“Мы ў кантакце пастаянна з вашым прэзідэнтам, хай апасродкавана. Мы размаўляем з ім па тэлефоне, людзі сустракаюцца яго і нашы”, — сказаў Лукашэнка.
Паводле яго сцвярджэння, публічныя выказванні французскага лідара супярэчаць зместу іх гутарак.
“Мы гаворым з ім пра мір. І тое, што я чую ў сродках масавай інфармацыі — гэта зусім іншае. Гэта супярэчыць таму, пра што мы размаўляем”, — заявіў прамоўца.
“Прагматычна многія пытанні абмяркоўваем — устанаўленне нармальных эканамічных адносін і гэтак далей. Я бачу, што гэта абсалютны прагматык, ён разумее, што адбываецца”, — дадаў Лукашэнка.
Як паведамляў “Позірк”, 24 траўня 2026 года адбылася тэлефонная размова Лукашэнкі і Макрона. Паводле інфармацыі прэс-службы беларускага палітыка, ініцыятарам кантакту выступіў французскі бок.
Агенцтва AFP са спасылкай на крыніцу, блізкую да прэзідэнта Францыі, паведаміла, што Макрон перасцярог Лукашэнку ад удзелу ў вайне Расіі супраць Украіны і заклікаў распачаць крокі для паляпшэння адносін паміж Беларуссю і Еўропай.
Да гэтага Лукашэнка і Макрон размаўлялі па тэлефоне 26 лютага 2022 года, праз два дні пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, у тым ліку з беларускай тэрыторыі.
29 траўня гэтага года па выніках саміту Еўразійскага эканамічнага саюза ў Астане Лукашэнка заявіў, што Макрон накіруе ў Мінск на перамовы сваю давераную асобу. Тады ж ён пацвердзіў, што французскі лідар папярэдзіў яго аб наступствах уступлення Беларусі ў вайну.
3 чэрвеня крыніца “Позірка” ў дыпламатычных колах пацвердзіла інфармацыю пра наведванне Мінска кіраўніком Генеральнага дырэктарата замежнай бяспекі Францыі Нікаля Лернерам. Візіт быў здзейснены па даручэнні Макрона.
1 кастрычніка стала вядома аб прыбыцці ў Мінск новага паверанага ў справах Францыі ў Беларусі Ліз Тальба-Барэ, якая заявіла аб магчымасці развіцця двухбаковых адносін.
Разам з тым 21 кастрычніка беларускае МЗС выступіла з крытыкай дзеянняў французскіх уладаў у дачыненні да ўдзельнікаў пратэстаў, заявіўшы пра намер улічваць досвед Парыжа па спыненні беспарадкаў.
Францыя не прызнае Лукашэнку легітымным прэзідэнтам Беларусі.
17 кастрычніка 2021 года амбасадар Францыі ў Беларусі Нікаля дэ Лакост пакінуў Мінск на патрабаванне беларускага МЗС, паколькі Парыж не прызнаў афіцыйныя вынікі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, якія выклікалі масавыя пратэсты, што былі жорстка падаўленыя. Дэ Лакост адмовіўся ўручаць даверчыя граматы Лукашэнку, а 8 снежня 2020 года перадаў іх копіі тагачаснаму міністру замежных спраў Уладзіміру Макею.
Пасля ад’езду амбасадара французская дыпламатычная місія ў Мінску ўзначальваецца на ўзроўні часовага паверанага ў справах.

- Палітыка
- ГрамадстваЗа дзесяць месяцаў у Беларусі выяўленыя 784 выпадкі ВІЧ-інфекцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства

