У парламент унесены законапраект “Аб амністыі ў сувязі з Годам беларускай жанчыны”

26 лістапада, Позірк. Законапраект “Аб амністыі ў сувязі з Годам беларускай жанчыны” ўнёс у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Аляксандр Лукашэнка, паведаміла 26 лістапада яго прэс-служба.
Адзначаецца, што ў першую чаргу амністыя закране жанчын, якія здзейснілі злачынствы ў непаўналетнім узросце, шматдзетных маці, цяжарных жанчын, пенсіянерак, жанчын з інваліднасцю, а таксама асуджаных за злачынства, здзейсненае праз неасцярожнасць.
Амністыя закране таксама мужчын, якія здзейснілі злачынствы ў непаўналетнім узросце.
“У аснову законапраекта пакладзеныя гуманізм, павага да жанчыны і мацярынскіх пачуццяў. Гэты крок закліканы спрыяць як мага хутчэйшаму вяртанню юных беларускіх грамадзян пад нагляд сваіх маці і бабуль, а дарослых жанчын — да сваіх дзяцей”, — гаворыцца ў паведамленні.
Лукашэнка анансаваў законапраект 28 кастрычніка.
За папярэднія пяць гадоў у Беларусі абвясцілі тры амністыі, апошняя з якіх у траўні 2025 года была прымеркаваная да Дня перамогі. Яна мелася закрануць 7.630 асуджаных.
Амністыі 2024 і 2022 гадоў былі звязаныя з 80-годдзем вызвалення Беларусі і Днём народнага адзінства адпаведна.
У ліпені 2024 года дзяржСМІ цытавалі міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова, які паведаміў, што папярэдняя амністыя ахапіла каля 5,5 тыс. чалавек. Пры тым, што ў 2023 годзе амністыі не было, зняволеныя выходзілі на волю цягам шасці месяцаў, пачынаючы са снежня 2022 года.
Адзначалася, што амністыя ўжывалася ў дачыненні да непаўналетніх, цяжарных жанчын, пенсіянераў, людзей з інваліднасцю, анкалагічных хворых, ВІЧ-інфікаваных ды іншых асуджаных за злачынствы, якія не нясуць вялікай грамадскай небяспекі або адносяцца да катэгорыі менш цяжкіх.
На неабходнасці надаць асаблівую ўвагу вызваленню жанчын, на чым сёлета робіцца акцэнт, Лукашэнка настойваў неаднаразова. Калі 11 студзеня 2024 года ён даручаў падрыхтаваць новую амністыю, то заявіў: “Трэба будзе больш пільна паглядзець на жанчын і дзяцей, на жанчын з дзецьмі, іншыя катэгорыі асуджаных”.
Амністыі не закраналі палітвязняў, аднак у 2025 годзе паведамлялася, што адначасова з агульнай амністыяй Лукашэнка памілаваў 42 чалавекі, асуджаных па палітычных справах.
Практыка вызвалення палітвязняў працягваецца з ліпеня 2024 года і не звязаная з агульнай амністыяй. Раней было не менш за 15 хваль памілаванняў, у выніку якіх на волю выйшла каля 400 чалавек.
Апошняе памілаванне палітвязняў адбылося 24 верасня 2026 года. Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 15 асуджаных, 13 з іх улады аднеслі да тых, хто здзейсніў “злачынствы экстрэмісцкай скіраванасці”.
“Большасць памілаваных — жанчыны (10 чалавек)”, — адзначала прэс-служба Лукашэнкі.
Палітык пастаянна падкрэслівае асаблівае гуманнае стаўленне да жанчын у Беларусі, а таксама сцвярджае, што з жанчынамі не ваюе.
Аднак на гэтым фоне з 2020 года больш за 2 тыс. жанчын зазнала ў Беларусі палітычна матываваны крымінальны пераслед, цяпер як мінімум 115 з іх застаюцца за кратамі ў статусе палітвязняў. Паводле даных праваабарончага цэнтра “Вясна”, як мінімум 58 жанчын было асуджана завочна, ад пачатку 2025 года пры садзейнічанні ЗША 56 жанчын былі памілаваныя і прымусова выправаджаныя з Беларусі.
На 26 лістапада ў Беларусі 886 чалавек прызнаныя праваабарончай супольнасцю палітвязнямі.
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаУ кастрычніку Беларусь заняла 10-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню з сярэдзіны сакавіка суседнія краіны ЕС не назіраюць актыўнасці мігрантаў двое сутак запарМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка



