Мінск 12:20

У кастрычніку колькасць занятых у эканоміцы павялічылася на 3,2 тысячы — даныя Белстата

Ілюстрацыйнае фота: multifacetedgirl / pixabay.com

26 лістапада, Позірк. У кастрычніку 2026 года ў беларускай эканоміцы было занята 4 млн 183,7 тыс. чалавек — на 3,2 тыс. больш, чым у верасні (4 млн 180,5 тыс.); +0,08%), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

У студзені 2026 года ў эканоміцы было занята 4 млн 162,8 тыс. чалавек, у лютым — 4 млн 171,2 тыс., сакавіку — 4 млн 180,9 тыс., красавіку — 4 млн 172,1 тыс., траўні — 4 млн 160,5 тыс., чэрвені — 4 млн 182,9 тыс., ліпені — 4 млн 182,5 тыс., жніўні — 4 млн 191,4 тыс., верасні — 4 млн 180,5 тыс.

У снежні 2025 года ў эканоміцы было занята 4 млн 164,2 тыс. чалавек.

Паводле інфармацыі Дзяржаўнай службы занятасці на 26 лістапада 2026 года, на рынку працы прапануецца 127.639 вакансій (27 кастрычніка было 132.589; зніжэнне на 4.950, або 3,7%).

Намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў Беларусі ў кастрычніку 2026 года склаў 3.119,9 рубля — на 20,6 рубля больш (+0,66%), чым у верасні (3.099,3).

У студзені ён складаў 2.757,1 рубля, лютым — 2.743, сакавіку — 2.975,8, красавіку — 2.952,9, траўні — 3.003,5, чэрвені — 3.104,1, ліпені — 3.172, жніўні — 3.135,9.

28 кастрычніка паведамлялася, што ў Беларусі за пяць гадоў зменшылася доля працоўнай моладзі, а вось узровень занятасці пажылога насельніцтва павялічыўся.

Сітуацыя па ўзроставых групах наступная:

  • 15–29 гадоў — зніжэнне долі тых, хто працуе, з 59,7% па выніках ліпеня — верасня 2021-га да 55,4% за аналагічны перыяд 2026-га;
  • 30–39 гадоў — рост з 91,7% да 95,2% адпаведна;
  • 40–49 гадоў — з 93% да 95,2%;
  • 50–59 гадоў — з 83,1% да 88,9%;
  • 60–74 гады — з 21,2% да 24,5%.

Такім чынам, у Беларусі працуе амаль кожны чацвёрты грамадзянін ва ўзросце 60 гадоў і больш.

Пенсійны ўзрост у Беларусі складае 58 гадоў для жанчын і 63 гады — для мужчын.

У трэцім квартале 2026 года ўзровень занятасці ў эканоміцы насельніцтва ў працаздольным узросце склаў 85,3%, не змяніўшыся ў параўнанні з другім кварталам, паказаў праведзены “Позіркам” аналіз даных Белстата па выніках рэгулярнага выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак.

Сярод жанчын гэты паказчык склаў 86% (85,7%; +0,3 п.п.), мужчын — 84,7% (84,8%; -0,1 п.п.); гарадскога насельніцтва — 85,4% (85,3%; +0,1 п.п.), сельскага — 84,9% (85%; -0,1 п.п.).

Узровень беспрацоўя склаў 1,1% (2,1%; -0,2 п.п.). Паведамляецца, што беспрацоўнымі былі 2,2% мужчын (2,4%; -0,2 п.п.) і 1,6% жанчын (1,8%; -0,2 п.п.).

У гарадах не мела працы 1,9% насельніцтва ў працаздольным узросце (2,2%; -0,3 п.п.), у сельскай мясцовасці — 2,1% (1,9%; -0,2 п.п.).

Падзяліцца: