У жніўні Украіна выняла з продажу праз інтэрнэт дзесяць найменняў выдадзеных у Беларусі кніг

30 жніўня, Позірк. У жніўні дзесяць найменняў выдадзеных у Беларусі кніг вынята з продажу праз інтэрнет ва Украіне па выніках маніторынгу Дзяржаўнага камітэта тэлебачання і радыёвяшчання.
Паводле інфармацыі ведамства, факты “незаконнага размяшчэння” кніжнай прадукцыі былі выяўленыя на гандлёвай пляцоўцы prom.ua і створаных на яе платформе старонках дзевяці ўкраінскіх інтэрнэт-крам (“Диаша”, “Фантазери”, “Учбові книги та не тільки”, “Ларчік”, “Mixomarket”, “Православні книги — поштою”, “Навчалка”, “Буквоїд”, comicss.ua).
“Знойдзеныя Дзяржкамтэлерадыё недазволеныя да распаўсюду таварныя пазіцыі выдаленыя з адпаведных інфармацыйных рэсурсаў, а суб’ектам электроннай камерцыі накіравана папярэджанне пра недапушчальнасць ажыццяўлення дзейнасці па выдавецкай справе з парушэннем патрабаванняў ўкраінскага заканадаўства”, — гаворыцца ў паведамленні рэгуляторнага органа.
Адзначаецца, што з красавіка гэтага года “дзякуючы наладжанай супрацы Дзяржкамтэлерадыё з адміністрацыяй маркетплэйсу prom.ua” спынены распаўсюд больш як 3,2 тыс. найменняў выдавецкай прадукцыі “дзяржавы-агрэсара” (гаворка пра Расію) і Беларусі.
У чэрвені 2023 года Уладзімір Зяленскі падпісаў закон “Аб унясенні змен у некаторыя законы Украіны аб усталяванні абмежаванняў на ўвоз і распаўсюд выдавецкай прадукцыі, якая тычыцца дзяржавы-агрэсара, Рэспублікі Беларусь, часова акупаванай тэрыторыі Украіны”. Яго палажэнні былі імплементаваныя ў арт. 281закона “Аб выдавецкай справе”, на якую спасылаецца Дзяржкамтэлерадыё.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць мігрантаў на мяжы Беларусі і ЕС удвая вышэйшая, чым у кастрычніку летась (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ГрамадстваКолькасць жанчын, у якіх нарадзіліся дзеці ў выніку ЭКА, за мінулы год вырасла на 20%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі за год павялічылася ў 5,2 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы ад пачатку года падаражэлі на 14,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка