Дэпутаты ПП НС адлічваюць беларускую дзяржаўнасць з 1994-га, а не 1991 года

1 верасня, Позірк. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў адлічваюць беларускую дзяржаўнасць з 1994 года — прыняцця Канстытуцыі і прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі.
Гэта вынікае з іх віншавання з Днём беларускага пісьменства (адзначаецца штогод у пачатку верасня ў адным з рэгіёнаў, сёлета — 1 верасня ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці).
У распаўсюджаным прэс-службай ПП НС тэксце падкрэсліваецца, што “урачыстыя мерапрыемствы прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 30-годдзю беларускай дзяржаўнасці, Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і інстытуту прэзідэнцтва”.
Дзяржаўная прапаганда ў 2024 годзе актыўна выкарыстоўвае круглую дату “інстытуту прэзідэнцтва” для стварэння дэ-факта культу асобы Лукашэнкі.
Беларусь абвясціла сваю незалежнасць 27 ліпеня 1990 года: Вярхоўным Саветам была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР.
25 жніўня 1991 года дакументу быў нададзены канстытуцыйны статус.
15 сакавіка 1994 года была прынята Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.
10 ліпеня 1994 года першым прэзідэнтам краіны абраны Лукашэнка, які захоўвае ўладу дагэтуль.
Нацыянальны сход як двухпалатны парламент (Палата прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі) утвораны ў 1996 годзе па выніках ініцыяваных Лукашэнкам змен у Канстытуцыю. Вынікі адпаведнага рэферэндуму не прызнаныя дэмакратычным светам.
Легітымны Вярхоўны Савет быў распушчаны.


- ГрамадстваУ Беларусі з 2013 года не фіксуюцца выпадкі захворвання на шаленства сярод людзей — урач-эпідэміёлагМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаСпажывецкія цэны ў жніўні знізіліся на 0,3%, з пачатку года выраслі на 5,3% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 9 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка