Ціханоўская заклікала змагацца за палітвязняў на фоне навін пра масавыя суды за пратэсты

3 верасня, Позірк. “На гэтым тыдні ў Беларусі будуць судзіць не менш за 33 чалавекі за ўдзел у пратэстах 2020 года супраць злачыннага рэжыму. Тым часам затрыманні працягваюцца, а рэпрэсіі не праяўляюць прыкмет запаволення”, — адзначыла 3 верасня беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
“Мы павінны працягваць змагацца за жыццё і свабоду кожнага палітычнага зняволенага”, — заклікала палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
Пра масавыя судах паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), якія пройдуць на гэтым тыдні, паведаміў праваабарончы цэнтр “Вясна”. Паводле інфармацыі арганізацыі, усім фігурантам ставіцца ў віну ўдзел у паслявыбарных акцыях пратэсту ў 2020 годзе.
Згодна з данымі “Вясны”, з 2020 года ў Беларусі паводле гэтага артыкула асудзілі не менш як 2.579 чалавек.
На 3 верасня праваабаронцы прызнаюць палітвязнямі 1.373 чалавекі. Разам з тым людзей, якія зазналі рэпрэсіі ў той ці іншай форме, значна больш.

- ЭканомікаЗа два месяцы 2026 года больш за ўсё падаражэлі кветкі, цыгарэты і камп'ютарныя курсы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка


