У незалежным медыясектары Беларусі плануецца стварыць орган этычнага самарэгулявання

9 верасня, Позірк. Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ) запрашае незалежныя СМІ далучыцца да распрацоўкі канцэпцыі новага органа этычнага самарэгулявання медыясектара.
Арганізацыя нагадала, што раней факты парушэнняў журналісцкай этыкі разглядала Камісія па этыцы БАЖ, якая спыніла сваю дзейнасць. Пры гэтым, як сцвярджаецца, патрэба ў органе самарэгулявання маецца як з боку медыясупольнасці, так і з боку беларускага грамадства.
У сувязі з гэтым рыхтуецца канцэпцыя працы новага органа і новай рэдакцыі прафесійных стандартаў, адзначыў намеснік старшыні БАЖ Алег Агееў. Група экспертаў “падсумоўвае практыку Камісіі па этыцы БАЖ і вывучае адпаведны досвед іншых краін”.
Чакаецца, што новы кодэкс прафесійных стандартаў і прынцыпаў вызначыць стаўленне да штучнага інтэлекту, сацыяльных сетак, “іншых злабадзённых аспектаў журналісцкай дзейнасці”.
Адна група экспертаў працуе над чарнавіком кодэкса, які прадугледжвае варыятыўнасць падыходаў. “Усе ахвочыя прадстаўнікі медыясектара могуць узяць удзел у абмеркаванні і фармаванні выніковага варыянта прынцыпаў, — падкрэсліў Агееў. — Задача экспертаў — падрыхтаваць для медыясектара глебу для абмеркавання, а не пачынаць дыялог з нуля. Стартавая база размовы павінна ўключаць у сябе як мага больш падыходаў, каб было з чаго выбіраць, каб стварыць канкурэнтнасць ідэяў і прапаноў”.
Другая група экспертаў паралельна выпрацоўвае палажэнне аб органе самарэгулявання медыясектара.
“Гэта няпростая задача: патрэбны орган незалежны, які будзе падпарадкоўвацца толькі прафесійным прынцыпам. Але пры гэтым ён павінен стаць аўтарытэтным, а яго рашэнні мусяць адэкватна ўспрымацца ўсімі суб’ектамі медыясектара. Шматграннасць задач накладае на ўсю медыясупольнасць істотны выклік: як дамовіцца між сабой і як выбіраць членаў новага органа? Наперадзе нас чакаюць гарачыя дыскусіі”, — адзначыў Агееў.
Плануецца, што праекты дакументаў будуць вынесеныя на абмеркаванне медыясупольнасці напрыканцы верасня. “Мы выкладзем абодва праекты ў свабодны доступ, каб журналісты ў тэставым рэжыме маглі дасылаць свае прапановы”, — заявіў намеснік старшыні БАЖ.


- ПалітыкаЛатушка пра фільм АНТ: Бачым рэалізацыю інфармацыйна-прапагандысцкай спецаперацыі КДБ супраць мяне і ЦіханоўскайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Трамп меў рычагі ўплыву на Лукашэнку — ён іх выкарыстаў, цяпер яму трэба працягваць ціснуць на рэжым (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваУ Рэспубліканскім афтальмалагічным цэнтры ў 2024 годзе прааперавана 900 замежнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка