У “спіс экстрэмістаў” дададзены яшчэ 21 чалавек, у тым ліку пяць палітвязняў
9 верасня, Позірк. У пералік “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, 6 верасня дададзены яшчэ 21 чалавек. Цяпер у дакуменце, апублікаваным на сайце Міністэрства ўнутраных спраў, 4.396 пазіцый.
Усе ўнесеныя ў абноўлены спіс людзі асуджаныя паводле артыкулаў, якія ўлады выкарыстоўваюць для палітычнага пераследу, аднак толькі пяць з іх зараз праваабарончая супольнасць лічыць палітвязнямі. Гэта Артур Роліч (прыгавораны да 9 гадоў пазбаўлення волі паводле ч. 1 і 2 арт. 3612, ч. 1 і 2 арт. 2901 Крымінальнага кодэкса), Васіль Прохараў (11 гадоў, ч. 1 арт. 130, ч. 1 арт. 3614, ч. 1 арт. 356), Павел Прохараў (8 гадоў, ч. 1 арт. 356), Ларыса Прохарава (8 гадоў, ч. 1 арт. 356) і Руслан Прахарэнка (10 гадоў, ч. 1 арт. 356).
Астатнія асобы, унесеныя ў пералік:
- Аліна Галінская — ч. 1 арт. 130;
- Галіна Лагацкая (былая палітзняволеная, адбывае абмежаванне волі без накіравання ў ПУАТ) — ч. 1 арт. 342;
- Віталь Краўцоў — ч. 1 арт. 342;
- Ігар Лысечка — ч. 1 арт. 342;
- Руслан Праўда — ч. 1 арт. 342;
- Вікторыя Кіш — ч. 1 арт. 342;
- Аляксей Грэсь — ч. 1 арт. 342;
- Дзмітрый Лях — ч. 1 арт. 342;
- Ігар Чудзілоўскі — ч. 1 арт. 342;
- Фёдар Аксененка — ч. 1 арт. 356;
- Ілля Нарышкін — ч. 1 арт. 13 ч. 1 арт. 3613, ч. 1 арт. 14 ч. 2 арт. 356;
- Генадзь Капітанаў — ч. 1 арт. 130, ч. 1 арт. 368, ч. 3 арт. 361, арт. 369;
- Іна Пальцава — ч. 1 арт. 368;
- Андрэй Субцельны — ч. 1 арт. 130, ч. 3 арт. 361;
- Андрэй Стабулянец — ч. 3 арт. 3611;
- Ігар Атрафіменка — ч. 1 арт. 368.
Фінансавыя аперацыі асоб, уключаных у “спіс экстрэмістаў”, кантралююцца “з мэтай прадухілення легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання экстрэмісцкай дзейнасці”.
Даведка “Позірку”:
- ч. 1 арт. 130 — наўмысныя дзеянні, скіраваныя на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы паводле прыкметы расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці;
- ч. 1 арт. 2901 — перадача або збор сродкаў любым спосабам у мэтах выкарыстання ў тэрарыстычнай дзейнасці, матэрыяльнага забеспячэння або іншай падтрымкі <…> тэрарыстаў, тэрарыстычных груп і тэрарыстычных арганізацый, у тым ліку ў мэтах праезду да месца навучання для ўдзелу ў тэрарыстычнай дзейнасці (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці);
- ч. 2 арт. 2901 — апісаныя вышэй дзеянні, здзейсненыя паўторна або арганізаванай групай, альбо службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, альбо асобай, якая раней здзейсніла шэраг пэўных злачынстваў;
- ч. 1 арт. 342 — арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаюцца з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады або пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў або арганізацый, або актыўны ўдзел у такіх дзеяннях пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства;
- ч. 1 арт. 356 — выдача замежнай дзяржаве, міжнароднай або замежнай арганізацыі або іх прадстаўнікам дзяржсакрэтаў Беларусі, а таксама звестак, якія складаюць дзяржсакрэты замежных дзяржаў, міжнародных арганізацый, міждзяржаўных утварэнняў, перададзеных Беларусі на падставе міжнародных дагавораў або ў сувязі з яе ўдзелам у гэтых міжнародных арганізацыях, міждзяржаўных утварэннях, альбо шпіянаж, альбо пераход на бок ворага падчас вайны або ўзброенага канфлікту, альбо іншае аказанне дапамогі замежнай дзяржаве, міжнароднай або замежнай арганізацыі або іх прадстаўнікам у правядзенні дзейнасці, скіраванай на прычыненне шкоды нацбяспецы Беларусі, наўмысна здзейсненыя грамадзянінам Беларусі (здрада дзяржаве);
- ч. 1 арт. 14 ч. 2 арт. 356 — замах на здраду дзяржаве, здзейснены службовай асобай, якая займае адказнае становішча, дзяржаўную пасаду, або асобай, на якую распаўсюджваецца статус вайскоўца;
- ч. 3 арт. 361 — публічныя заклікі да захопу дзяржулады, гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу Беларусі, здрады дзяржаве, здзяйснення акта тэрарызму ці дыверсіі, ажыццяўлення дзеянняў, скіраваных на парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі, іншых дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацбяспецы Беларусі, у тым ліку на прымяненне мер абмежавальнага характару (санкцый); заклікі да замежнай дзяржавы, замежнай ці міжнароднай арганізацыі зрабіць дзеянні, скіраваныя на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі, здзейсненыя праз СМІ, інтэрнэт або службовай асобай;
- ч. 3 арт. 3611 — уваходжанне асобы ў склад экстрэмісцкага фарміравання ў мэтах здзяйснення злачынства экстрэмісцкай накіраванасці (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні);
- ч. 1 арт. 3612 — перадача або збор грашовых сродкаў, каштоўных папер або іншай маёмасці, у тым ліку маёмасных правоў і выключных правоў на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці, любым спосабам для свядомага забеспячэння экстрэмісцкай дзейнасці, дзейнасці, скіраванай на рэабілітацыю нацызму;
- ч. 2 арт. 3612 — апісаныя вышэй дзеянні, здзейсненыя паўторна альбо групай асоб па папярэдняй змове, альбо службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў;
- ч. 1 арт. 13 ч. 1 арт. 3613 — падрыхтоўка да ўдзелу грамадзяніна Беларусі або асобы без грамадзянства, якая пастаянна пражывае ў Беларусі, на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні аднаго з супрацьлеглых бакоў, а таксама ўдзел ва ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях без паўнамоцтва дзяржавы;
- ч. 1 арт. 3614 — вярбоўка, іншае ўцягванне асобы ў экстрэмісцкую дзейнасць, навучанне, а роўна іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
- ч. 1 арт. 368 — публічная абраза прэзідэнта;
- арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады або яго блізкіх у сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, здзейсненая ў публічным выступе, друкаваным ці публічна дэманстраваным творы, СМІ або інтэрнэце.
- Палітыка
Еўрапарламент абмеркаваў рэзалюцыю аб становішчы палітвязняў у Беларусі
- ПалітыкаЕўрапарламент абмеркаваў рэзалюцыю аб становішчы палітвязняў у Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 верасня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаСікорскі назваў уручаную Латушку прэмію імя Валенсы "выражэннем падтрымкі дэмакратычных памкненняў беларусаў"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
Грамадзянін Латвіі Асарс затрыманы за ўвоз у Беларусь амфетаміну — ДМК
- Палітыка
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ сем чалавек
- ЭканомікаПры адмене цэнавага кантролю інфляцыя не перавысіць 10% — эксперт BEROC ХарытончыкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Сталі вядомыя прозвішчы ўсіх 37 палітвязняў, вызваленых па памілаванні 16 верасня
- Палітыка
Ютуб-каналы беларускіх дзяржСМІ заблакаваныя ў Літве
- Эканоміка
Беларускую эканоміку чакае “павольнае астыванне” — BEROC
- ЭканомікаБеларускую эканоміку чакае "павольнае астыванне" — BEROC (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Латушка прысвяціў прэмію “Салідарнасць” свайму бацьку і братам і паабяцаў “давесці барацьбу да канца”
- ПалітыкаЛатушка прысвяціў прэмію "Салідарнасць" свайму бацьку і братам і паабяцаў "давесці барацьбу да канца" (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
Па патрабаванні гомельскай пракуратуры песні гурта Tor Band выдаленыя з прыкладання "Яндэкс Музыка"
- Грамадства
Мінулым днём на беларускіх метэастанцыях перапісана дзевяць рэкордаў цяпла 60-гадовай даўніны
- ГрамадстваМінулым днём на беларускіх метэастанцыях перапісана дзевяць рэкордаў цяпла 60-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Латвія звярнулася да ўладаў Беларусі з нагоды знікнення свайго грамадзяніна
- Палітыка
Названыя прозвішчы 27 палітвязняў, памілаваных 16 верасня
- Палітыка, Эканоміка
Суд ЕС адмовіўся здымаць санкцыі з "Беларуськалія", яго гендырэктара Галаватага і БКК
- Палітыка
Мінабароны незадаволенае тым, што Беларусь не запрашаюць назіраць за заходнімі вучэннямі
- Палітыка
Змітра Дашкевіча пачалі судзіць па новым абвінавачанні ў "злосным непадпарадкаванні" адміністрацыі калоніі
- ГрамадстваУлады маюць намер ліквідаваць аб'яднанні "Бізнес-ініцыятыва" і "Дзеці ХХІ стагоддзя"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Праваабаронцы: Па справе праекту "Адукаванка" праходзяць затрыманні і выклікі ў КДБ настаўнікаў з усёй Беларусі
- Палітыка
НАТО рыхтуецца да канфлікту супраць "нашых дзяржаў", сцвярджае камандуючы ВПС і войскамі СПА Беларусі
- Грамадства
У Гомельскай вобласці 19 верасня будуць гучаць сірэны
- Эканоміка
Долар, еўра і юань падаражэлі на таргах БВФБ 18 верасня
- Палітыка, ЭканомікаДМК заявіў пра рост паступлення мытных плацяжоў без пазначэння аб'ёму — праз службовую таямніцуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
Паводле ўзроўню заробку ў сферы медыцыны Беларусь на перадапошнім месцы ў ЕАЭС
- Грамадства, ЭканомікаПаводле ўзроўню заробку ў сферы медыцыны Беларусь на перадапошнім месцы ў ЕАЭС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
АДКБ стварае пагрозы бяспецы і існаванню Арменіі, заявіў Пашынян