Будаўніцтва ў Беларусі другой АЭС — “дыскусійнае пытанне”, заявіў Лукашэнка

3 лістапада, Позірк. “Дыскусійным пытаннем” назваў будаўніцтва ў Беларусі другой атамнай электрастанцыі Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.
“Дзе будаваць — гэта трэба лічыць. Напэўна, тут будзе танней, — сказаў Лукашэнка 3 лістапада падчас рабочай паездкі ў Астравецкі раён (Гарадзенская вобласць). — Таму што, акрамя самога будаўніцтва, пабудаваныя прадпрыемствы, якія кляпалі і варылі вузлы і агрэгаты. Перавезці — гэта не вялікая праблема, але на месцы будзе танней”.
Паводле яго слоў, цяперашняга запасу электраэнергіі хопіць надоўга:”Не толькі на мой век, але і на вашых дзяцей”.
“Але хто яго ведае, як будзе свет развівацца. Хай бы была другая станцыя. Я прыхільнік гэтага. Таму мы ў абмеркаванні гэтага пытання. Пазаўчора з Пуціным размаўляў: з 10,5 мільярда долараў, якія яны нам выдзелілі [на будаўніцтва першай АЭС], мы выкарысталі ўсяго шэсць. Па-гаспадарску. За астатнія грошы мы ў прынцыпе амаль два блокі можам пабудаваць”, — сказаў Лукашэнка.
30 кастрычніка міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў заявіў у праграме “Галоўны эфір” што ўзвядзенне другой атамнай электрастанцыі разглядаецца як адзін са стратэгічных праектаў, разам са “здабычай базальтаў” і будаўніцтвам “яшчэ аднаго цэлюлознага камбіната” ў сувязі з тым, што прамысловасць “не цалкам выкарыстоўвае лес і драўніну”.
Паводле яго слоў, будаўніцтва АЭС “важна для будучыні краіны, бо гаворка ідзе пра тое, што цыкл будаўніцтва займае ад 10 да 15 гадоў, гэтым пытаннем трэба займацца ўшчыльную”.
Гл. таксама:
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8–11 сакавікаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала Савет Еўропы прыняць дэкларацыю ў падтрымку незалежнасці і суверэнітэту Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Пуцін паводзіць сябе, як п’яны сусед, калі не дабіваецца свайгоМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць прынятых на дадатковыя працоўныя месцы за пяць гадоў скарацілася на 7,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені па росту сельгаспрадукцыі Беларусь заняла ў ЕАЭС другое месца пасля першага годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ ЕАЭС запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах у нацвалюце больш за ўсё вырасла ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваПяць дзён запар у Беларусі фіксуюцца гістарычныя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка