Будаўніцтва ў Беларусі другой АЭС — “дыскусійнае пытанне”, заявіў Лукашэнка

3 лістапада, Позірк. “Дыскусійным пытаннем” назваў будаўніцтва ў Беларусі другой атамнай электрастанцыі Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.
“Дзе будаваць — гэта трэба лічыць. Напэўна, тут будзе танней, — сказаў Лукашэнка 3 лістапада падчас рабочай паездкі ў Астравецкі раён (Гродзенская вобласць). — Таму што, акрамя самога будаўніцтва, пабудаваныя прадпрыемствы, якія кляпалі і варылі вузлы і агрэгаты. Перавезці — гэта не вялікая праблема, але на месцы будзе танней”.
Паводле яго слоў, цяперашняга запасу электраэнергіі хопіць надоўга:”Не толькі на мой век, але і на вашых дзяцей”.
“Але хто яго ведае, як будзе свет развівацца. Хай бы была другая станцыя. Я прыхільнік гэтага. Таму мы ў абмеркаванні гэтага пытання. Пазаўчора з Пуціным размаўляў: з 10,5 мільярда долараў, якія яны нам выдзелілі [на будаўніцтва першай АЭС], мы выкарысталі ўсяго шэсць. Па-гаспадарску. За астатнія грошы мы ў прынцыпе амаль два блокі можам пабудаваць”, — сказаў Лукашэнка.
30 кастрычніка міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў заявіў у праграме “Галоўны эфір” што ўзвядзенне другой атамнай электрастанцыі разглядаецца як адзін са стратэгічных праектаў, разам са “здабычай базальтаў” і будаўніцтвам “яшчэ аднаго цэлюлознага камбіната” ў сувязі з тым, што прамысловасць “не цалкам выкарыстоўвае лес і драўніну”.
Паводле яго слоў, будаўніцтва АЭС “важна для будучыні краіны, бо гаворка ідзе пра тое, што цыкл будаўніцтва займае ад 10 да 15 гадоў, гэтым пытаннем трэба займацца ўшчыльную”.
Гл. таксама:

- Грамадства
- Грамадства2 жніўня ў трох гарадах Гомельскай вобласці зафіксаваныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 3 жніўня — 4 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў ліпені знізіўся на 0,5%, з пачатку года — на 1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ ліпені Польшча зафіксавала рэкордную з пачатку 2026 года колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаУрад Грузіі лічыць беларускага праваабаронцу Кісляка пагрозай нацбяспецы і просіць Камітэт ААН па правах чалавека адхіліць яго скаргу на адмову ў прытулку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства1 жніўня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня 90-гадовай даўніны, Гідрамет папярэджвае аб працягу спякоты, моцных ліўнях і градзе (абноўлена, падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаУ другім квартале 2026 года грузінскія ўлады выслалі 16 беларускіх грамадзян — новы рэкорд (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

