Мінск 19:22

У трэцім квартале 2026 года з Грузіі выехала на 7 тыс. грамадзян Беларусі больш, чым заехала ў яе

Сталіца Грузіі Тбілісі
Фота: "Позірк"

15 лістапада, Позірк. 97.120 грамадзян Беларусі ўехала ў Грузію ў трэцім квартале 2026 года — на 7.044 менш, чым выехала з яе (104.064), сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз звестак мясцовай паліцыі, у сферу адказнасці якой уваходзіць памежны кантроль.

Паводле гэтых паказчыкаў беларусы занялі сёмае месца пасля грамадзян Расіі, Турцыі, Арменіі, краін Еўрасаюза, Ізраіля і Азербайджана.

У першым квартале ў Грузію ўехала 21.073 беларускіх грамадзяніны, выехала з яе — 21.424, або на 351 больш. Статыстыка другога квартала: заехала 47.413, выехала 38.010, або на 9.403 менш.

Такім чынам, за 9 месяцаў 2026 года колькасць суайчыннікаў, якія заехалі ў Грузію, перавысіла колькасць тых, хто выехаў з яе, на 2.008.

У 2025 годзе з Грузіі выехала на 442 беларусы больш, чым заехала ў яе: колькасць прыбыццяў склала 189.894, адбыццяў — 190.336.

Праблемы дыяспары абмяркоўваліся 12 лістапада на першай сустрэчы Святланы Ціханоўскай і прэм’ер-міністра Грузіі Іраклі Кабахідзэ. Бакі дамовіліся працягнуць кансультацыі, паведаміў “Позірку” дарадца дэмлідара Дзяніс Кучынскі. Пры гэтым, паводле яго слоў, беларускі бок “падкрэсліў недапушчальнасць дэпартацыі беларусаў, якім на радзіме пагражае палітычны пераслед“.

Як паведамляў “Позірк” са спасылкай на паліцыю Грузіі, за тры кварталы 2026 года з краіны выслана 39 грамадзян Беларусі (рэкордны паказчык для аднаго года). Гэта адбываецца ў рамках шырокай кампаніі ўладаў па барацьбе з нелегальнай міграцыяй. План на 2026 год — выслаць 4 тыс. замежнікаў. За 9 месяцаў план выкананы амаль на 80% (3.170).

Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: