Кіраўнік МЗС Украіны падтрымаў латвійскіх калег, якія прапанавалі свайму ўраду забараніць транзіт збожжа з Беларусі і РФ

14 лістапада, Позірк. “Прапанова Латвіі забараніць транзіт расійскага і беларускага збожжа цалкам справядліва прыцягвае ўвагу да прынцыпова важнага пытання бяспекі”, — адзначыў 14 лістапада міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга.
Кіраўнік украінскай дыпламатыі напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х, што Расія “спрабавала выкарыстоўваць краіны Балтыі для транзіту збожжа, каб фінансаваць сваю вайну супраць Украіны”.
“Мы даведаліся пра гэтыя планы і зрабілі захады, каб сарваць іх рэалізацыю, — заявіў ён. — Дзякую нашым латвійскім сябрам за тое, што яны адрэагавалі і распачалі рашучыя дзеянні. Я вітаю ініцыятыву Міністэрства замежных спраў Латвіі і спадзяюся, што яна будзе як мага хутчэй ухваленая. Дзякуй вам, дарагая [кіраўніца латвійскага МЗС] Байба Бражэ, за прынцыповую пазіцыю і лідарства”.
Напярэдадні Бражэ паведаміла, што знешнепалітычнае ведамства Латвіі “падрыхтавала і прадставіла праект пастановы Кабінета міністраў, які прадугледжвае забарону транзіту расійскага і беларускага збожжа” па тэрыторыі краіны. Паводле яе слоў, “рызыкі выяўленыя і кіраваныя”, “цяпер неабходнае рашэнне ўрада”.
У жніўні 2026 года Украіна ўключыла ў станцыйны спіс дзве беларускія кампаніі — ТАА “Ростагроинвест” і ТАА “Триал эксперт”. Адзначалася, што кампаніі “датычныя да незаконнага вывазу ўкраінскага збожжа з часова акупаваных тэрыторый Украіны”.
24 верасня Сейм Латвіі прыняў заяву, у якой заклікаў урад краіны неадкладна спыніць транзіт збожжа з Беларусі і РФ — распрацаваць адпаведную заканадаўчую базу; выключыць выкарыстанне латвійскай чыгуначнай і партовай інфраструктуры; ініцыяваць аналагічную забарону на ўзроўні краін Балтыі і Еўрасаюза.
Напрыканцы мінулага месяца генеральны дырэктар Службы дзяржаўных даходаў (СДД) Латвіі Байба Шмітэ-Роке заявіла, што з верасня СДД правярае кожны груз са збожжам, які ўвозіцца з Беларусі і РФ, спрабуючы высветліць, ці не паходзіць яно з акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны.
На пачатку лістапада партал LSM, абапіраючыся на звесткі СДД, паведаміў, што за 10 месяцаў 2026 года праз Латвію было перавезена 185.756 тон збожжа з Беларусі — у 3 тыс. разоў больш, чым за аналагічны перыяд 2025-га (60,8 т).
Праз праверку паходжання транзіт збожжа з Беларусі праз Літву можа затрымлівацца на месяцы — Reuters
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ кастрычніку Літва надала статус уцекача чатыром грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь лідзіруе ў ЕАЭС паводле росту цэн на прадукцыю горназдабыўной прамысловасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа 10 месяцаў 2026 года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася амаль на 3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2019 па 2025 год колькасць работнікаў сельгасарганізацый скарацілася больш як на 18% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку лістапада Латвія і Літва зафіксавалі амаль 400 спробаў пранікнення мігрантаў з Беларусі, на польскай мяжы спакойнаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаУ Беларусі заявілі аб тавараабароце 300 млн долараў з В'етнамам у 2025 годзе, звесткі мытні СРВ — у 3,8 раза меншМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка



