Цягам 12 дзён у Беларусі будуць больш пільна кантраляваць перавозчыкаў пасажыраў і грузаў

16 лістапада, Позірк. Прафілактычныя мерапрыемствы, скіраваныя на “прадухіленне ДТЗ з удзелам транспарту, які ажыццяўляе перавозкі пасажыраў і грузаў”, пройдуць “у рамках узмоцненага варыянту нясення службы з 16 па 27 лістапада”, паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Адзначаецца, што супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі нададуць асаблівую ўвагу “выкананню кіроўцамі вызначанага рэжыму працы і адпачынку”.
“Сумесна з прадстаўнікамі Транспартнай інспекцыі Міністэрства транспарту і камунікацый на аўтадарогах будуць арганізаваныя рэйдавыя мерапрыемствы па выяўленні парушэнняў парадку допуску да перавозак і кантролі за тэхнічным станам транспартных сродкаў, — гаворыцца ў паведамленні. — Пры выяўленні парушэнняў вызначанага рэжыму працы і адпачынку, а таксама эксплуатацыі транспарту да кіроўцаў і кіраўнікоў транспартных арганізацый будуць выкарыстоўваццва самыя строгія захады рэагавання”.
МУС канстатавала, што “стомленасць, ператамленне і зніжэнне канцэнтрацыі ўвагі за стырном значна павялічваюць рызыку здзяйснення ДТЗ з трагічнымі наступствамі”.
Меры па “кардынальным узмацненні кантролю за выкананнем перавозчыкамі заканадаўства ў сферы падтрымання бяспекі дарожнага руху”, якія Дзяржаўтаінспекцыя прыме сумесна з Транспартнай інспекцыяй Мінтранса ды “іншымі зацікаўленымі ведамствамі”, начальнік галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Віктар Ротчанкаў анансаваў 14 лістапада пасля аварыі, якая адбылася ў той дзень у Старадарожскім раёне Мінскай вобласці (мікрааўтобус сутыкнуўся з грузавіком — трое загінулых), і напярэдадні — у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці (грузавік сутыкнуўся з маршруткай, 10 пасажыраў, уключаючы траіх дзяцей, даставілі ў бальніцу).
Ужо пасля гэтага ў Мінскім раёне сутыкнуліся мікрааўтобус і легкавы аўтамабіль, якія рухаліся ў адным кірунку. Кіроўца легкавога аўтамабіля загінуў, яго пасажыр і 14 пасажыраў маршруткі атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ трэцім квартале 2026 года з Грузіі выехала на 7 тыс. грамадзян Беларусі больш, чым заехала ў яе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 10 месяцаў 2026 года найбольш падаражэлі ікра ласосевых, USB-назапашвальнікі і запалкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ кастрычніку Літва надала статус уцекача чатыром грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь лідзіруе ў ЕАЭС паводле росту цэн на прадукцыю горназдабыўной прамысловасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



