Надзвычайная пажарная небяспека абвешчаная ў трох абласцях Беларусі

11 верасня, Позірк. Надзвычайная пажарная небяспека чакаецца 11–12 верасня на большай частцы Гомельскай, Магілёўскай і Брэсцкай абласцей, паведамляе прэс-служба МНС.
Міністэрства папярэдзіла пра небяспеку ўзнікнення пажараў у прыродных экасістэмах, распаўсюду агню на населеныя пункты, лініі электраперадачы і сувязі.
За мінулыя суткі ў Гомельскай вобласці зарэгістравана восем пажараў, на якіх траўмаваны адзін чалавек, знішчана і пашкоджана па два будынкі. Ліквідаваныя два тарфяныя пажары (агульная плошча 9,5 гектара) у Брагінскім і Рагачоўскім раёнах, дзесяць пажараў травы і кустоў (2,4 га) у Буда-Кашалёўскім, Веткаўскім, Гомельскім, Жлобінскім, Калінкавіцкім, Мазырскім, Петрыкаўскім і Рэчыцкім раёнах.
У Магілёўскай вобласці ратавальнікі за суткі выязджалі 41 раз, у тым ліку для аказання тэхнічнай дапамогі — 33, на тушэнне сухой расліннасці — 6, пажараў — 2. Узгаранні былі ў Клічаўскім і Клімавіцкім раёнах; дзякуючы работнікам МНС уцалеў адзін жылы дом і дзве гаспадарчыя пабудовы. Работнікі лясгаса ліквідавалі адзін лясны пажар у Краснапольскім раёне.
У Брэсцкай вобласці за суткі зарэгістравана чатыры пажары, у выніку якіх знішчана адна і пашкоджана тры будынкі.
Напярэдадні ўвечары улады паведамілі пра лакалізацыю, а пасля ліквідацыю пажару на Альманскіх балотах, таксама быў патушаны пажар на балоце Ельня. У Крупскім раёне Мінскай вобласці гарыць балота і лес, у яго ліквідацыі задзейнічана больш за 150 работнікаў лясгасаў.
Мінлясгас нагадаў аб “практычна паўсюднай забароне на наведванне лясоў” і заклікаў яе выконваць.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка