Ціханоўская спадзяецца на супрацу з новым кіраўніком МЗС Швецыі Марыяй Стэнэргард

11 верасня, Позірк. “Я вельмі хачу працаваць разам дзеля дэмакратычнай і мірнай будучыні Беларусі”, — адзначыла кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская, віншуючы Марыю Стэнэргард з назначэннем на пасаду міністра замежных спраў Швецыі.
“Сардэчна дзякую Швецыі за моцную падтрымку беларусаў, нашых еўрапейскіх памкненняў і барацьбы за свабоду”, — напісала палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
43-гадовая Стэнэргард была прызначаная на пасаду кіраўніка МЗС 10 верасня. Да гэтага амаль два гады займала пазіцыю міністра міграцыі (у структуры Міністэрства юстыцыі з прычыны адсутнасці ў Швецыі профільнага міграцыйнага міністэрства).
Яе папярэднік 50-гадовы Тобіяс Більстром 4 верасня паведаміў, што пакідае пасаду кіраўніка шведскага знешнепалітычнага ведамства, крэсла дэпутата Рыксдага і сыходзіць з палітыкі.
Ціханоўская неаднаразова сустракалася з Більстромам, які адзначыўся актыўнай падтрымкай беларускіх дэмакратычных сіл і крытыкай рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Напрыканцы траўня шведскі партал altinget.se апублікаваў іх сумесны артыкул, у якім палітыкі выступілі за еўрапейскую перспектыву для Беларусі.

- Эканоміка
- Грамадства
- ПалітыкаЛатушка заявіў аб сачэнні за супрацоўнікамі НАУ ў Літве, Германіі, ЧэхііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаБеларусь на трэцім месцы ў ЕАЭС паводле пакрыцця знешняга доўгу міжнароднымі рэзерваміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ Беларусі другі месяц запар памяншаецца намінальны сярэдні заробак (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 24 кастрычніка — 30 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка


