“Белсат” працягне працу ў Расіі пасля прызнання “непажаданай арганізацыяй”

14 верасня, Позірк. Тэлеканал “Белсат” працягне працу ў Расіі пасля прызнання “непажаданай арганізацыяй”, заявіў выконваючы абавязкі яго дырэктара Аляксей Дзікавіцкі.
“Мы будзем працаваць гэтак жа — толькі з большай асцярожнасцю”, — цытуе яго сайт тэлеканала.
Рэдакцыя, падкрэсліў Дзікавіцкі, успрымае рашэнне расійскіх уладаў “як праяву найвышэйшага прызнання, якое можа атрымаць незалежны журналіст”.
Аб прызнанні тэлеканала “Белсат” на тэрыторыі Расіі “непажаданай арганізацыяй” заявіла Генеральная пракуратура РФ напярэдадні.
Як сцвярджаецца ў паведамленні нагляднага органа, нягледзячы на дэклараваныя “Белсатам” прынцыпы непрадузятасці, “адной з ключавых задач з’яўляецца дыскрэдытацыя ўнутранай і знешняй палітыкі расійскіх уладаў, стварэнне негатыўнага вобразу ⟨…⟩ краіны і крытыка інтэграцыйных працэсаў у рамках Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі”.
На думку Генпракуратуры, “варожая рыторыка” ўзмацнілася пасля пачатку спецыяльнай вайсковай аперацыі (так у Расіі называюць развязаную супраць Украіны вайну).
“У інфармацыйнай прасторы сталі з’яўляцца публікацыі з абвінавачваннямі кіраўніцтва Расіі ў неабгрунтаванай агрэсіі супраць Украіны, акупацыі яе тэрыторый, са сцвярджэннямі аб нелігітымнасці ўваходжання ў склад РФ Рэспублікі Крым, Данецкай і Луганскай Народных Рэспублік, Запарожскай і Херсонскай абласцей”, — адзначаецца ў паведамленні (вялікія літары, як у арыгінале, захаваныя).
Акрамя таго, “Белсат”, як сцвярджае Генпракуратура, “актыўна супрацоўнічае і распаўсюджвае матэрыялы” арганізацый, уключаных у рэестр замежных агентаў, і тых, чыя дзейнасць таксама прызнаная непажаданай на тэрыторыі РФ.
Прызнанне дзейнасці арганізацый непажаданай рэгулюе артыкул 3.1 закона “Аб мерах уздзеяння на асоб, якія маюць дачыненне да парушэнняў асноватворных правоў і свабод чалавека, правоў і свабод грамадзян Расійскай Федэрацыі”. Яна была ўведзеная ў 2015 годзе.
“Непажаданая арганізацыя” — гэта замежная ці міжнародная няўрадавая арганізацыя, дзейнасць якой уяўляе пагрозу асновам канстытуцыйнага ладу РФ, абароназдольнасці краіны або бяспекі дзяржавы, у тым ліку спрыяе або перашкаджае вылучэнню або абранню кандыдатаў, дасягненню пэўнага выніку на выбарах ці рэферэндумах і г.д.
Рашэнне аб прызнанні арганізацыі непажаданай прымае генпракурор або яго намеснікі па ўзгадненні з МЗС.
Такім арганізацыям забаронена адкрываць у РФ структурныя падраздзяленні (калі яны былі створаныя раней, то павінны быць зачыненыя); праводзіць грашовыя аперацыі; распаўсюджваць інфармацыю, у тым ліку ў СМІ або інтэрнэце, а таксама захоўваць такія матэрыялы ў мэтах распаўсюджвання; ствараць юрыдычныя асобы і рэалізоўваць праграмы.
На практыцы гэта азначае, што пасля таго, як дзейнасць арганізацыі прызнана непажаданай, усе яе філіялы і структурныя арганізацыі ў Расіі зачыняюцца, аперацыі з безнаяўнымі грашовымі сродкамі і іншай маёмасцю абмяжоўваюцца (банкі абавязаныя адмаўляць у правядзенні аперацый і паведамляць пра факты такіх адмоваў у Расфінманіторынг), доступ да сайта абмяжоўваецца, а рэалізацыя праграм (праектаў) і правядзенне мерапрыемстваў забараняецца.
Тэлеканал “Белсат” створаны для вяшчання на Беларусь у 2007 годзе на падставе дамовы паміж МЗС Польшчы і вяшчальнікам TVP. У лістападзе 2021 года беларускія ўлады прызналі тэлеканал “экстрэмісцкім фарміраваннем”. За супрацоўніцтва з ім журналісты пераследуюцца ў крымінальным парадку.
Тэлеканал на працягу астатніх месяцаў праходзіць рэарганізацыю.
Частка эфіру праводзіцца на рускай мове і прысвечаная падзеям у РФ.
- ЭканомікаБеларусь другі месяц запар займае перадапошняе месца ў ЕАЭС паводле дынамікі прамвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ПалітыкаІдэолагі прылічылі да нацыянальных брэндаў сістэму залпавага агню "Паланэз" (+ каментар эксперта)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛатушка пра фільм АНТ: Бачым рэалізацыю інфармацыйна-прапагандысцкай спецаперацыі КДБ супраць мяне і ЦіханоўскайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Трамп меў рычагі ўплыву на Лукашэнку — ён іх выкарыстаў, цяпер яму трэба працягваць ціснуць на рэжым (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваУ Рэспубліканскім афтальмалагічным цэнтры ў 2024 годзе прааперавана 900 замежнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка